Знайсці
30.04.2024 / 13:331РусŁacБел

Сі Цзіньпін упершыню за пяць гадоў адпраўляецца ў турнэ па еўрапейскіх краінах

Ён будзе пераконваць еўрапейскіх лідараў у прывабнасці эканамічнага супрацоўніцтва.

Сі Цзіньпін перад сустрэчай з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам у Пекіне 26 красавіка 2024 года. AP Photo/Mark Schiefelbein, Pool.

Сі Цзіньпін упершыню за пяць гадоў адпраўляецца ў турнэ па еўрапейскіх краінах, каб пераканаць іх у прывабнасці эканамічнага супрацоўніцтва з Пекінам. «Сі Цзіньпін мае намер убіць клін паміж Еўропай і ЗША», — піша Bloomberg.

Сі Цзіньпін 5 мая пачне сваё пяцідзённае турнэ ў Францыю, Сербію і Венгрыю, якія разлічваюць на кітайскія інвестыцыі, адзначае РБК.

Французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон мае намер паглыбіць свае асабістыя сувязі з кітайскім лідарам падчас яго двухдзённай паездкі ў Францыю і звярнуцца да яго з просьбай пераканаць Уладзіміра Пуціна пакласці канец канфлікту ва Украіне. Макрон таксама імкнецца прыцягнуць інвестыцыі Кітая ў вытворчасць акумулятараў для электрамабіляў у краіне.

Французскі лідар збіраецца запрасіць калегу на вячэру ў Елісейскім палацы, а ў меню можа ўвайсці французскі каньяк, які стаў аб'ектам антыдэмпінгавага расследавання ў Кітаі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
0
Сі ся/адказаць/
30.04.2024
Хай заедзе ў Кіеў. Бучу паглядзіць. Але ж яго гэта не кране. Крывавы каммуняка знішчае цэлы народ уйгураў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031