Знайсці
30.04.2024 / 18:009РусŁacБел

У Мінску ёсць прадуктовая крама-музей: яна сама паказвае, якія цэны тут былі 10 гадоў таму

Звычайна ўладальнікі крамаў не любяць расказваць, якая цана была на прадукты месяц ці год таму, а то пакупнікі могуць вырашыць, што ўсе тавары падаражэлі неабгрунтавана. Але сайт Blizko.by адшукаў у Мінску магазін, які літаральна крычыць, паказваючы, якія цэны былі ў ім 10 гадоў таму. 

Чытачка падказала выданню цікавы адрас і нават падзялілася фатаграфіямі, зробленымі некалькі гадоў таму.

Звонку вокны крамы абклееныя фатаграфіямі інтэр'ераў гэтай самай крамы, прычым фатаграфіі настолькі дэталёвыя, што добра бачныя цэннікі на прадукты.

На цэнніках яшчэ тысячы і дзясяткі тысяч рублёў! Гэта значыць, што здымка вялася да дэнамінацыі, якая адбылася амаль 7 гадоў таму — у ліпені 2016-га.

Праверка Яндэкс-панарам паказала, што такімі самымі вітрыны былі яшчэ ў 2014 годзе. Атрымліваецца, крама проста цяпер расказвае нам, якімі былі цэны тут мінімум 10 гадоў таму, калі не раней.

Гэта крама па Партызанскім праспекце, 120, магазін Заводскага райхарчгандлю — дзяржаўнай сеткі ўніверсамаў. 

 

 Сапраўды, усе вокны заклееныя фатаграфіямі шчаслівых пакупнікоў на тле паліц з прадуктамі.

 

 

Дарэчы, у ЗРХГ ёсць яшчэ адна падобная крама — на Партызанскім праспекце, 67, — але там на фатаграфіях цэннікі зусім нечытэльныя.

Тут жа мы можна ўзгадаць, па колькі прадаваліся прадукты з дзясятак гадоў таму. Каб перавесці старыя цэны ў новыя, трэба іх падзяліць на 10 тысяч.

Праўда, зусім паўнавартаснае параўнанне правесці не атрымаецца, бо, па-першае, на вулічных фота цэннікі бачныя амаль усюды ў кандытарскіх вырабаў, а, па-другое, рэдка якія брэнды і назвы захаваліся ў тым жа выглядзе за 10 гадоў.

Фруктовы нектар, прыдатны для дзіцячага харчавання: 3.630 — 5.380 рублёў (гэта значыць, на цяперашнія грошы 36-54 капейкі. Далей пераводзьце самі). Цяпер пюрэ ў гэтай самай краме каштуе 1,13-1,56 рубля. Гэта значыць, падаражэла ў 3 разы.

Каша безмалочная кукурузная і грэцкая для дзіцячага харчавання — 7 940 — 8 180 рублёў. Цяпер падобная каштуе 3,07 — 4,25 рубля. Тут падаражанне прыкладна ў 4-5 разоў. 

 

Батон «Прамяністы» — адзіны від, цэннік якога трапіўся на фота: 1 830 рублёў (гэта 18 капеек цяперашнімі!). Цяпер батон каштуе 1,13-1,82 рубля. Падаражанне ў 6-10 разоў! 

 

Печыва «Васільковы Слодыч» — рэдкі від, які сышоўся адзін у адзін. Каштаваў 2 450 рублёў за пачак, цяпер — роўна рубель. Падаражанне ў 4 разы. 

Цукеркі «Любімая Аленка», 300 грамаў: было 34 900 рублёў, стала 11,67 рубля. Падаражанне ў 3,5 раза. 

 

Малако каштавала 4 580-7 070 рублёў, а цяпер каштуе ў сярэднім 2,25-3,5 рубля. Малочныя прадукты таксама падаражэлі прыкладна ў 5 разоў. 

Тваражкі і ёгурты: каштавалі 2 850-6 190 рублёў, а цяпер каштуюць 0,69-2,64 рубля. Гэта стала даражэй у 3-4 разы. 

 

Бабруйскі зефір, 6 штук ва ўпакоўцы: каштаваў такі 7 800 рублёў. Цяпер аналагічны каштуе 2,59-3,71 рубля. Зноў падаражанне ў 3-4 разы. 

І яшчэ некалькі фатаграфій старых вітрын для самастойнага параўнання.

 

 

 

Чытайце таксама:

У Мінску каля гандлёвага цэнтра паставілі «першае нацыянальнае» велікоднае яйка ФОТЫ

Стала вядома, дзе ў Мінску адкрыецца першая крама расійскага канкурэнта «Мілы» і «Вострава чысціні і смаку»

Пельмені, піца, паўэрбанкі… Якія гандлёвыя аўтаматы сёння працуюць у Мінску, а якія абяцалі, ды так і не паставілі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
11
30.04.2024
як адзначыў Аляксандр Лукашэнка на Усебеларускім народным сходзе: «мы ніколі так добра не жылі»
0
А. Гэ. Лукашэначка/адказаць/
30.04.2024
и не благадарыцэ. Спасiба. Я работаю для вас
0
А. Гэ. Лукашэначка/адказаць/
30.04.2024
все равно копьё,например что? Молоко +- столько же стоит. Ну так и зарплаты в эвропэ в разы поболе)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031