Знайсці
30.04.2024 / 19:277РусŁacБел

У актыўным «стуканні» ў КДБ засвяціўся вядомы магілёўскі фатограф і экаактывіст

Праваабаронцы з Mayday team, вывучыўшы базу зваротаў у КДБ, апублікаваную «Кіберпартызанамі», высветлілі, што яшчэ да выбараў 9 жніўня 2020 года адзін з даволі вядомых магілёўцаў актыўна звяртаўся ў КДБ са скаргамі палітычнага характару. А пасля дня галасавання і агрэсіі з боку сілавікоў мужчына накіраваў гэбістам яшчэ некалькі даносаў.

Міхаіл Капычка. Фота: artmajeur.com

Гаворка ідзе пра даволі вядомага ў Магілёве фатографа 36-гадовага Міхаіла Капычку. У даносах фігуруе нікнэйм, які мужчына выкарыстоўвае, а таксама пазначаны нумар тэлефона фатографа, які актуальны і цяпер.

Першы данос здарыўся яшчэ 5 чэрвеня 2020 года — у ім адпраўнік папрасіў КДБ «стварыць спецыяльны інфармацыйны аддзел па барацьбе з дэзынфармацыяй, правакацыйнымі і негатыўнымі выказваннямі ў бок дзейнага Прэзідэнта РБ, а таксама палітычнага ладу РБ», тлумачачы гэта «дзеяннямі правакацыйнага характару…, якія вядуцца ў сетцы Інтэрнэт».

Напярэдадні выбараў, 8 жніўня, Міхаіл Капычко запатрабаваў ад чэкістаў заблакаваць сайт ZUBR.in за разгалошванне даных членаў участковых камісій.

А ўжо 10 жніўня — на наступны дзень пасля галасавання — Міхаіл Капычка запатрабаваў ад КДБ «завесці крымінальныя справы па факце паклёпу і закліку да дзяржаўнага перавароту ў Рэспубліцы Беларусь на падставе правакацыйнай і агітуючай да гвалту і беспарадкаў інфармацыі, размешчанай у сацсетках і месенджарах Nexta, «97%» і іншых апазіцыйных рэсурсах».

Больш за тое, ён запатрабаваў ад чэкістаў, каб яны падключылі да гэтага Інтэрпол.

Яшчэ праз некалькі дзён, 13 жніўня, мужчына папрасіў спецслужбу «ўвесці ў адукацыйны працэс курс лекцый па «Канцэпцыі Грамадскай Бяспекі» для ўсяго кіраўнічага складу РБ, дзяржаўных міністэрстваў і ведамстваў, распрацаваны вышэйшым вайсковым саставам СССР».

Варта адзначыць, што так званая «Канцэпцыя Грамадскай Бяспекі» — паўакультная тэорыя расійскага вайскоўца Канстанціна Пятрова, выкладзеная ў курсе відэалекцый. На ўступную лекцыю Пятрова Міхаіл Капычка прымацаваў спасылку ў сваім паведамленні для КДБ. Тады ж, 13 жніўня, фатограф апублікаваў відэа ў сябе на старонцы ва «ВКонтакте».

Апошні вядомы данос мужчыны датуецца 21 верасня. У ім ён просіць прыцягнуць да адказнасці адміністратара суполкі «ВКонтакте» «Рудабельская паказуха» — верагодна, гаворка пра вядомага беларускага блогера Андрэя Павука. Яго Міхаіл Капычка абвінаваціў у «размяшчэнні ў публічным доступе асабістай інфармацыі супрацоўнікаў унутраных спраў РБ з мэтай закліку да цкавання гэтых супрацоўнікаў».

Акрамя фатаграфіі, Міхаіл Капычка вядомы як магілёўскі экаактывіст. Прыкладна ў 2017 годзе ён разам з іншымі магілёўцамі стварыў ініцыятыву «Захаваем Пячэрскі лесапарк», якая займаецца прыцягненнем увагі да праблем гэтага месца. У гэтай ініцыятыве, калі верыць інтэрв'ю Капычкі ад 2020 года, ён займаўся ў асноўным перапіскай з дзяржорганамі, вядзеннем пабліку ва «ВКонтакте» і правядзеннем мерапрыемстваў.

Чытайце таксама:

Музыка Аракелян знайшоў у злітым спісе лістоў у КДБ данос на сябе. Ён належыць вядомай асобе

Кандыдата ў Каардынацыйную раду ад «Народнай Грамады» выкінулі са спісу, бо ён даносчык. Стукаў на Аўтуховіча

«Усіх я ў рот **аў, і мараль вашу таксама». Расіяне расказалі, навошта пісалі даносы ў беларускі КДБ

«Я не даносіў, мы ж сябруем». Як апраўдваюцца выкрытыя стукачы

Беларусы напісалі 40 тысяч даносаў? Не, гэта непраўдзівае сцверджанне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
36
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
82
3
Васіль/адказаць/
30.04.2024
Žvir , ты такі самы.
1
Бывший приятель/адказаць/
30.04.2024
Ой, мать, я с ним выпиваю в кампании…. Вот же сволота.
01.05.2024
Васіль, kab tabie jazyk adsoch ! 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031