Знайсці
01.05.2024 / 09:003РусŁacБел

«Каб знайсці прадаўцоў квасу на пяць пунктаў, трэба запісаць 40 чалавек»: колькі ў Беларусі можа зарабіць 14-гадовы падлетак?

У тыкток-акаўнце myborisov з’явілася відэа з кірмашу вакансій у барысаўскай школе № 25. Былі і варыянты, якія пасуюць школьнікам.

Фота: freepik.com

Напрыклад, на кірмаш у пошуку патэнцыяльных супрацоўнікаў завітаў прадпрымальнік, якому патрэбны прадаўцы квасу. Ён распавёў, што наймае школьнікаў з 2016 года. Бярэ ў асноўным тых, каму ад 14 да 16 гадоў, але, бывае, і меншыя дзеці хочуць зарабляць грошы. У гэтым выпадку прыватнік ідзе насустрач.

— Гэта пасільная праца для навучэнцаў. Рабочы час плавае. У мяне няма цвёрдай прывязкі, што трэба пяць дзён у тыдзень з такога па такі час. Як правіла, я на адным пункце падзяляю працоўны дзень напалову.

Ахвотных прадаваць квас у спіс запісалася нямала. Аднак прадпрымальнік адзначае: зыходзячы з яго досведу, каб знайсці прадаўцоў на ўсе яго 5 пунктаў у Барысаве, трэба запісаць чалавек 40.

— З іх палова забудзе і не патэлефануе мне. З тых, хто патэлефануе і прыйдзе па накіраванне на медкамісію, частка залянуецца праходзіць медкамісію.

Плаціць маладым прадаўцам прадпрымальнік абяцае 10% ад выручкі. Кажа, што ў сярэднім летась гэта атрымлівалася 25 рублёў за дзень (ад 20 да 45 рублёў).

@myborisov#myborisov#борисов#борисов_беларусь#новостиборисова#ярмаркавакансий#ищуработу#работа#работадлявсех#работатакаяработа#работавкайф#работаподростку#работа#работаналетнийсезон♬ оригинальный звук - MyBorisov

Меркаванні каментатараў падзяліліся. Хтосьці лічыць, што такі заробак недастатковы за працу на спякоце. Іншыя ўпэўненыя, што для дзіцяці гэта адэкватныя грошы. Усё ж ніякіх асаблівых уменняў і ведаў для такой працы не патрабуецца: «Гэта выдатная магчымасць зарабіць на свае жаданні і матывацыя добра вучыцца, каб мець іншую працу і заробак».

Нехта абурыўся таму, што 25 рублёў за 4 гадзіны працы называюць капейкамі: «Капейкі? Гэта нармальна. У мяне на будоўлі выходзіць 60-65 рублёў за поўны працоўны дзень».

Яшчэ адно месца, куды гатовы ўзяць дзяцей з 14 гадоў — гэта ўнітарнае прадпрыемства «Жыллё». Праца звязана з добраўпарадкаваннем гарадскіх тэрыторый або ўборкай прыдамавых тэрыторый і пад'ездаў. За 10 дзён абяцаюць заплаціць 300 рублёў.

Тым часам дарослым за поўны працоўны дзень на сайце УП «Жыллё» прапаноўваюць за ўборку і добраўпарадкаванне тэрыторый 626 рублёў — і не за 10 дзён, а за месяц.

Чытайце таксама:

Чысты заробак бюджэтнікаў моцна недацягвае да 500 даляраў

Белстат: Сярэдні заробак у Мінску складае роўна 800 даляраў «чыстымі»

Колькі сапраўды зарабляюць беларускія дактары? Спыталі ў іх

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
3
0
Калгас галаўнога мозгу/адказаць/
01.05.2024
"Частник".
2
offline user/адказаць/
01.05.2024
Бойкот Смолевичскому бройлеру!
Откажемся от их продуктов!
Наше требование: 7 часовой день для рабочих. (А)
0
Про квас/адказаць/
01.05.2024
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031