Знайсці
01.05.2024 / 21:44ŁacБел

У Кітаі абрынулася хуткасная аўтамагістраль, дзясяткі загінулых і параненых

На поўдні Кітая з-за моцных дажджоў абрынулася частка хуткаснай аўтамагістралі, у выніку чаго загінулі 24 чалавекі. Пра гэта паведаміла Цэнтральнае кітайскае тэлебачанне са спасылкай на мясцовыя ўлады.

Фота: агенцтва «Сіньхуа»

Усяго пад заваламі знайшлі 20 машын, у бальніцах зараз знаходзяцца 30 чалавек, іх жыццям нічога не пагражае.

Адзначаецца, што аўтамагістраль абрынулася з-за моцных ападкаў у правінцыі Гуандун.

Інцыдэнт адбыўся прыкладна ў 02.10 на трасе, якая злучае правінцыі Гуандун і Фуцзянь. Абрынуўся ўчастак працягласцю каля 18 метраў, плошча абвальвання склала прыкладна 185 квадратных метраў. Дарогу закрылі, там працуюць супрацоўнікі экстранных службаў. 

Моцныя ападкі не з'яўляюцца рэдкасцю для правінцыі Гуандун, але цяпер яны незвычайна моцныя. Многія ручаі ў дэльце ракі Жамчужнай небяспечна разліліся. Паведамленні пра паводкі паступаюць таксама з гарадоў і вёсак на поўнач і поўдзень ад горада Гуанчжоў.

Апоўзні лічацца асабліва небяспечнымі ў горных раёнах Кітая падчас моцных дажджоў. У канцы студзеня больш за 30 чалавек загінулі ў выніку моцнага апоўзня ў адной з вёсак на паўднёвым захадзе краіны.

Штогод у Кітаі ў выніку ўраганаў, паводак і іншых стыхійных бедстваў гіне па некалькі сотняў чалавек.

Чытайце таксама:

У Латвіі сёння зафіксавалі землятрус

На Тайвані адбыўся самы магутны за 25 гадоў землятрус

На Смаленшчыне паваліўся мост, заблакаваны рух цягнікоў з Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031