Знайсці
02.05.2024 / 12:572РусŁacБел

У Смалявічах узводзяць школу для мінчукоў. Фасады зробяць у стылі Казіміра Малевіча

Школа № 20 па генплане будуецца на паўночным захадзе Смалявічаў у квартале № 2, які ўзводзіцца для мінчан. Раней там ужо быў пабудаваны дзіцячы садок. Школа на 1020 месцаў, складаецца з трох блокаў, піша «Мінскбуд».

Ілюстрацыя: Мінскбуд

Акрамя навучальных класаў і лабараторый, будуць памяшканні для працоўнага навучання і прафарыентацыі — кабінет кулінарыі, майстэрня для апрацоўкі тканіны, універсальная майстэрня, рэсурсны цэнтр, памяшканні для эстэтычнага выхавання. А яшчэ навучальна-доследны ўчастак і геаграфічная пляцоўка.

Уражвае спартыўны функцыянал — стралковы цір, лыжная база, спартзала з трыбунамі на 60 месцаў, гімнастычная зала, трэнажорная, гульнявая.

Плюс вялікая спартыўная зона на тэрыторыі — спортпляцоўкі для гульні ў валейбол, баскетбол, тэніс, міні-футбол, скачковая зона, бегавыя дарожкі.

Фасады вырашаны ў стылі супрэматызму Казіміра Малевіча.

Чытайце таксама:

У Мінску прадаецца смарт-кватэра памерам 15 квадратаў. Ці то студыя, ці то кавалерка, і цана кусаецца

Цана квадрата жылля за год вырасла на чвэрць

У Мінску прадаюць элітную кватэру з відам на плошчу Перамогі. Колькі просяць?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
02.05.2024
Добрая спроба! Вітаю :)
0
Ёсік/адказаць/
02.05.2024
Як так, а малюнкі знакамітай мастачкі жыгімонт , якая лукашэнку намалявала пад дрэвам? Яе мазьня пайшла ў масы, яна сама так казала, але не ўдакладніла, аб якіх масах размова.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031