Знайсці
02.05.2024 / 14:129РусŁacБел

Прысуджаны да 25 гадоў калоніі за канібалізм валгаградзец з'ехаў на вайну з Украінай

 На фронце ён сустрэўся з земляком, асуджаным за расчляненне.

Канібал Дзмітрый Малышаў (злева) і расчляніцель Аляксандр Масленнікаў (справа) Крыніца: Дзмітрый Малышаў / Ok.ru.

Жыхар Валгаграда Дзмітрый Малышаў, асуджаны на 25 гадоў зняволення з'ехаў на вайну ва Украіну. Мужчыну завербавалі восенню 2023 года, а ў лютым 2024-га ён атрымаў раненне, піша «Настоящее время».

Паводле інфармацыі выдання, Малышаў часта публікуе фатаграфіі з фронту на сваёй старонцы ў «Аднакласніках». На адной з іх ён разам з Аляксандрам Масленнікавым, — ураджэнцам Волжскага Валгаградскай вобласці, асуджаным за забойства з расчляненнем, згвалтаванне, рабаванне і разбой.

У размове з журналістамі Малышаў заявіў, што пайшоў на вайну «ў імя захавання традыцыйных каштоўнасцяў Расіі».

«Мы з Аляксандрам [Масленнікавым] разам сядзелі і разам падпісалі кантракт з Мінабароны ў кастрычніку 2023 года. Служым у «Шторм V». Ведаў я такіх, хто з калоніі сюды ішоў, каб проста змяніць абстаноўку. Звычайна яны хутка знікаюць. Але я разумеў, навошта я еду і куды я еду. Вось вы як паставіцеся, калі ў школе вашай маленькай дачцэ будуць распавядаць у пачатковых класах, як правільна надзяваць прэзерватыў? Мне ненармальна», — заявіў у размове з журналістамі мужчына.

У 2015 годзе Валгаградскі абласны суд прыгаварыў Малышава да 25 гадоў пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым у забойстве, падрыхтоўцы да крадзяжу аўтамабіля, незаконным набыцці зброі, а таксама замаху на забойства і крадзеж зброі.

Згодна з рашэннем суда, Малышаў забіў знаёмага гваздадзёрам, затым нажом выразаў яго сэрца і засмажыў яго на патэльні.

Аляксандра Масленікава ў 2017 годзе прызналі вінаватым у забойстве і расчляненні дзвюх дзяўчат і прыгаварылі да 22 гадоў калоніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
14
Ха-ха
6
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
6
0
Swine flu /адказаць/
02.05.2024
Эй Питоны, как вам ваша руская кулютурка, скрепы? 
0
Харошы рускі фертылайзер/адказаць/
03.05.2024
Не хвалюйцесь, гэтая патвора хутка пойдзе на фарш.
0
Dr. Durex/адказаць/
03.05.2024
Бацькам гэтых во б хто своечасова патлумачыў як карыстацца прэзерватывамі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031