Знайсці
02.05.2024 / 14:471РусŁacБел

Гуам, Бутан, Макаа… Высветлілася, з кім вяла перамовы Беларуская федэрацыя футбола аб правядзенні спарынгу

У Беларускай федэрацыі футболу, акрамя дамоўленасці з расійскім бокам, хацелі правесці ў Мінску яшчэ адзін хатні матч.

Зборная Гуама па футболе. Фота: fifa.com

У якасці апанентаў нашай каманды маглі выступіць зборныя Гуама (205-е месца ў сусветным рэйтынгу ФІФА), Лаоса (190-е месца), Усходняга Цімора (198-е месца), Макаа (186-е месца), Мальдываў (161-е месца), Шры-Ланкі (204-месца), Брунея (194-е месца) або Бутана (185-е месца), піша football.by.

Брунейцы адгукнуліся на прапанову аб правядзенні сустрэчы на тэрыторыі Беларусі пры ўмове, што будуць аплачаны ўсе выдаткі па пералёце, пражыванні і харчаванні.

Таксама зборная Беларусі ў чэрвені ў Будапешце згуляе таварыскі матч з Ізраілем.

У рэйтынг ФІФА ўключаныя 210 зборных. Апошняе месца займае каманда Сан-Марына. Зборная Беларусі ў гэтым рэйтынгу на 96-м месцы.

Чытайце таксама:

Падчас футбольнага матча першай лігі гулец страціў прытомнасць, яго забрала хуткая

12-гадовы беларускі футбаліст зрабіў выбар паміж «Рэалам» і «Барселонай»

Памёр экс-трэнер зборнай Украіны па футболе Міхаіл Фаменка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Ёсік/адказаць/
02.05.2024
Апасьля падтрамкі дзеяньняў Ірана супраць Ізраіля, ці мае сэнс гэтая гульня? Ці: мы падтрымалі дзеяньні дырэктара саўгаса апасьля выбараў, таму што ў Беларусі жыве шмат габрэяў, баімся словам пакрыўдзіць старога, каб не было балюча беларускім габрэям.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031