Знайсці
03.05.2024 / 15:061РусŁacБел

Беларуска балатуецца ў Еўрапарламент ад Італіі

Вольга Сурынава — афіцыйная кандыдатка партыі Piu Europa ад цэнтральнай Італіі (правінцыі Лацыа, Таскана, Умбрыя, Марке).

Наша зямлячка Вольга Сурынава прыняла запрашэнне ад партыі Piu Europa на вылучэнне яе кандыдатуры на выбары ў Еўрапейскі парламент, якія пройдуць ужо ў гэтым месяцы, паведамляе Народная амбасада Беларусі ў Італіі.

Вольга Сурынава. Фота: Народная амбасада ў Італіі

На сёння яна — афіцыйная кандыдатка ад цэнтральнай Італіі (Лацыа, Таскана, Умбрыя, Марке). Вольга не першы год займаецца беларускім пытаннем і будзе трымаць беларускі парадак дня ў межах выбарчай кампаніі.

У Народнай амбасадзе будуць паведамляць пра ўдзел Вольгі ў сустрэчах у розных гарадах.

Piu Europa — ліберальная і Еўрапейская федэралісцкая палітычная партыя ў Італіі, якая ўваходзіць у левацэнтрысцкую кааліцыю і ў еўрапейскую партыю «Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу». Лідарамі партыі з'яўляюцца Эма Баніна і Бенедэта дэла Ведава.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Аморэ-Куорэ/адказаць/
03.05.2024
Думаю, варта шчыра зацеміць, што найбольшым посьпехам гэтай партыі за 6, ці 7 гадоў існаваньня былі трохі больш за 3%, і адпаведна шанцаў на праходжаньне нашай зямлячкі ў ЭП небагата.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031