Знайсці
05.05.2024 / 10:193РусŁacБел

Калі бабуліна хустка становіцца вулічнай модай. Беларускі брэнд выпусціў калекцыю з адсылкамі да нацыянальных узораў

Калекцыя «Красацень» стала сумеснай працай брэнда RAWR з дэканструктарамі беларускай атрыбутыкі By_Kod. Вырабы выкананы з натуральнай тканіны, а на прынтах – інтэрпрэтацыя традыцыйных узораў праз прызму сучаснай вулічнай моды.

У калекцыю ўвайшлі лонгслівы, худзі, кашулі і хусткі. Яны распрацаваны як унісэкс і падыдуць і хлопцам, і дзяўчатам. Галоўная мэта праекта — папулярызацыя нацыянальных культурных кодаў, піша Onliner.

— «Красацень» — слова добра зразумелае носьбітам розных моў, прадстаўнікам розных пакаленняў і культурных пластоў. А яшчэ яно пра тонкі стан душы, калі ўсё вакол і ўсярэдзіне сябе чалавеку хораша. Сказаць, што мы задаволеныя вынікам нашай алхіміі, — гэта нічога не сказаць. Ну хіба не прыгажосць у нас атрымалася?! — распавядае каманда RAWR.

Праўда, цана кусаецца. Адзенне — 189—369 рублёў, хустка — 59 рублёў.

Чытайце таксама:

«Ператвараю смецце ў грошы»: дзяўчына купляе ў сэкандах вопратку за капейкі, а потым робіць з яе дызайнерскія ўборы

Беларуска прывезла на тыдзень моды ў Парыжы льняныя вясельныя сукенкі ФОТЫ 

Ад паказаў Victoria’s Secret і вокладак Vogue да здымак у Сафіі Копалы. Беларускія мадэлі, якія скарылі сусветныя подыумы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
3
Ёсік/адказаць/
05.05.2024
Чым адкажа Беллегпрам і лукашэнкаўскія цытаты? За мір у ва ўсім сьвеце, і умка на танку да 80-ці годьдзя?
1
алеся не з палесся/адказаць/
05.05.2024
у нас "бабуліны" хусткі расейскага (усходняга) узору...

а ў продкаў беларусак жа хустак зрэшты і не было
0
Аматар/адказаць/
05.05.2024
Прымітыўныя расейскія калькі і нічога беларускага
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031