Знайсці
06.05.2024 / 18:199РусŁacБел

Масква пагразіла ядзерным ударам па ўкраінскім аэрадроме, дзе будуць базавацца F-16

Расійскае Міністэрства замежных спраў выдала заяву, у якой сярод іншага закранула пытанне перадачы заходнімі саюзнікамі Украіне самалётаў F-16. У заяве ўтрымліваюцца намёкі на тое, што гэтая перадача можа быць нагодай для застасавання ядзернай зброі.

Самалёт F-16 падчас вучэнняў у Літве. Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis

«У найбліжэйшы час чакаецца з'яўленне на ўкраінскім тэатры ваенных дзеянняў шматфункцыянальных самалётаў F-16 амерыканскай вытворчасці.

Як неаднаразова засведчвалася з расійскага боку, мы не можам ігнараваць той факт, што гэтыя авіясродкі адносяцца да платформаў падвойнага абсталявання — няядзернага і ядзернага. Самалёты менавіта гэтага тыпу доўгія гады складалі аснову авіяпарку, які задзейнічаецца ў так званых «сумесных ядзерных місіях» НАТА.

Безадносна таго, у якой менавіта мадыфікацыі будуць пастаўляцца гэтыя самалёты, будзем успрымаць іх як носьбітаў ядзернай зброі і разглядаць гэты крок ЗША і НАТА як мэтанакіраваную правакацыю», — заяўляе расійскае МЗС.

Чытайце таксама:

Мядзведзеў паабяцаў ядзерны ўдар па еўрапейскіх сталіцах у выпадку адпраўкі войскаў ва Украіну

Крэмль патлумачыў рашэнне аб вучэннях ядзерных сіл ля мяжы з Украінай

Мінабароны РФ анансавала вучэнні, падчас якіх будзе адпрацавана прымяненне тактычнай ядзернай зброі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
5
Ха-ха
45
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
18
8
Байдэн прідэ - порядок навідэ /адказаць/
06.05.2024
Такім хлусам месца на бт, ну глядзі, ты сам кажаш - "дапамогу зацвердзілі месяц таму". А 3 дні таму замначальніка ГУР Скібіцкі заявіў, што зброі няма. Глядзі інтэрвію The Economist. Нават Ф16 не дадуць. Магчыма, пару соцень такіх самалётаў разам дасьведчанымі пілотамі, маглі б змяніць сітуацыю. Дарэчы, менавіта даць 150-200 Ф16 разам з пілотамі яшчэ да вайны прапаноўваў уласьнік Blackwater. Ну, але ж хахлы адмовіліся. А цяпер Байдэн ім нічога не дасьць, але будзе абяцаць. Галоўнае каб не Трамп!
0
Ядзерны ўдар ротам/адказаць/
06.05.2024
Такога сьвет яшчэ ня бачыў.
0
Такім хлусам месца на бт/адказаць/
06.05.2024
Байдэн прідэ - порядок навідэ , ты хоць бы так не паліўся, твае словы кропля ў кроплю як наратывы з крамлёўскіх z-памыйняў
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера