Знайсці
09.05.2024 / 15:59РусŁacБел

Расійскае МУС пасля розгаласу перастала шукаць Зяленскага і Парашэнку

Дзейнага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і былога Пятра Парашэнкі больш няма ў сэрвісе вышуку на сайце МУС Расіі, звярнула ўвагу «Медиазона».

Скрыншот дэбатаў Парашэнкі і Зяленскага ў 2019 годзе

Карткі вышуку ўкраінскіх палітыкаў зніклі з сэрвісу неўзабаве пасля таго, як 4 траўня іх выпадкова знайшлі супрацоўнікі Дзяржаўнага агенцтва «РИА Новости». Цяпер па анкетных даных і Зяленскага, і Парашэнкі сайт выдае нуль вынікаў.

Выявілася, што абодвух прэзідэнтаў Украіны дадала ў вышук дзяжурная частка МУС Расіі ў акупаванай Данецкай вобласці — яе нумар быў пазначаны ў кантактнай інфармацыі. Адбылося гэта не пазней за 22 лютага, але карткі вышуку заўважылі толькі ў пачатку мая.

Пасля таго як карткі выявілі, 6 мая расійскае МУС выступіла з нехарактэрным для ведамства каментаром, што яно, маўляў, было толькі «тэхнічным выканаўцам» пры аб'яўленні ў вышук: «У гэтым выпадку рашэнне аб аб'яўленні ў вышук і аб яго спыненні прымаецца СК Расіі і яго тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі».

Неўзабаве пасля гэтага карткі прыбралі з сайта МУС.

Чытайце таксама:

У Расіі аб'явілі ў вышук Зяленскага і Парашэнку

Зяленскі паставіў Пуціна ў адзін шэраг з Гітлерам

СБУ заяўляе аб спробе замаху на Зяленскага: затрыманы двое палкоўнікаў упраўлення Дзяржаховы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
11
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031