Знайсці
14.05.2024 / 12:1146РусŁacБел

Буданаў малюе змрочную карціну сітуацыі на фронце

Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыла Буданаў даў інтэрв'ю The New York Times з бункера ў Харкаве.

Кірыла Буданаў. Фота: «Украінская праўда»

Ён заявіў, што расійскія войскі могуць у найбліжэйшыя дні пачаць новы наступ у Сумскай вобласці. Становішча ўкраінскай арміі пад Харкавам ён назваў вельмі цяжкім з-за недахопу людзей.

«Сутыкнуўшыся з прасоўваннем Расіі, высокапастаўлены ўкраінскі генерал малюе змрочную карціну», — напісала выданне The New York Times. 

Як і большасць украінскіх чыноўнікаў і вайсковых экспертаў, генерал Буданаў лічыць, што мэта гэтых расійскіх атак — расцягнуць і без таго бедныя рэзервы ўкраінскіх салдат і адцягнуць іх ад баявых дзеянняў у іншых месцах.

Знайсці новыя сілы УСУ вельмі цяжка. «Усе нашы войскі цяпер або тут, або ў Часавым Яры», — адзначыў Буданаў. Часавы Яр — стратэгічна важны горад у Данецкай вобласці, непадалёк ад Аўдзееўкі, у кірунку якога цягам апошніх месяцаў спрабуюць прасоўвацца расійскія войскі.

Буданаў мяркуе, што цягам наступных некалькіх дзён украінскім сілам удасца стабілізаваць фронт пад Харкавам. Наступ расійскага войска, меркавана, будзе працягвацца яшчэ каля трох-чатырох дзён.

Аднак пасля гэтага расійскія вайскоўцы могуць пачаць новы наступ — ужо ў Сумскай вобласці.

Буданаў дадаў таксама, што расейцы хочуць пасеяць паніку і блытаніну ў рэгіёне. «На дадзены момант наша задача складаецца ў тым, каб стабілізаваць лінію судакранання, а затым пачаць адціскаць іх назад праз мяжу», — сказаў Буданаў.

Паводле яго ацэнак, украінскія рэзервы ўжо дапамаглі часткова парушыць планы расійскай арміі.

Вайсковыя эксперты і ўкраінскія афіцыйныя асобы кажуць, што расійскія войскі да гэтага часу ў асноўным прасоўваліся па слаба абароненай і ў значнай ступені абязлюдненай тэрыторыі, што тлумачыць адносна хуткі прагрэс. Яны адзначаюць, што мяжа на паўночным усходзе Украіны падвяргалася рэгулярным расійскім абстрэлам на працягу ўсёй вайны, што ўскладняла стварэнне ўмацаваных пазіцый і вымусіла многіх цывільных бегчы.

Чытайце таксама:

Расійская армія пачала штурм Ваўчанска — горада на мяжы ў Харкаўскай вобласці

Украіна эвакуіруе жыхароў памежных раёнаў Харкаўскай вобласці

Траіх расійскіх вайскоўцаў знайшлі мёртвымі ў хостэле ў Сімферопалі

Падчас удару па расійскай базе СПА на гары Ай-Петры ў Крыме загінуў яе камандзір

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
4
Сумна
20
Абуральна
21
2
Вось як/адказаць/
14.05.2024
Цьху, прычым тут развагі (вашыя) калі ёсць рэальная сітуацыя, украінцы бягуць нават праз Беларусь і ПМР абы не праз Польшчу таму што палякі адразу выдаюць адкуль збяжаў. Зараз збіраюцца высылаць нават тых хто легальна перасек мяжу.
1
бабруйчанін/адказаць/
15.05.2024
Праўдаруб, Праўда ў іньшым Дэмагогі маніпулятары праўдарубы " хвалююца за пралетарыят за ўвесь" зараз аб палітзняволеных беларусах прапануя " светрэвалюцыю" ці перамовы ..да" абеда" А пасля іх гэта ні тычыцца " я пранавал" х-ю97 а там ваша турбота як гэта зрабіць Я зараз " хвалююсь" аб " пацяпленні" .. Перамовы магчымы Калі як у Пнр за Ярузэльскім ні былі совтанкі у Чэхіі славакіі і у іньшых прыбалтаў таксама...Дагэтуль ніякіх перамоў Наконт " черт - перамова" Черчыль- джугашвілі Аб чым былі перамовы Каб перамагці іньшага чарта Як толькі перамаглі Чэрчалю Рузвельтрумэну " ні хвалявала" палякі чэхі іньшыя мадзьраславакі прыбалты...Прапаную Паспрабуй спяваць у варшаўскіх пражскіх барах збірая грошы на дапамогу...Займі сябе нечым а ні толькі " хваляваннем"
0
Смажаны мобік/адказаць/
16.05.2024
Крокус, Возьмуць абавязкова ці ў рот ці за шчаку.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера