Алесь Сакалоў. Спадзяванне
- Машына праляцела па шашы
Метэарытам у вечаровым змроку,
Спалохала на сметніку сароку,
На вуліцы вясковай — ні душы.
Зіма. З‑пад стрэх звісаюць ледзяшы.
Машына праляцела па шашы.
- Фальшывяць струны ў маёй душы,
Я пасварыўся з феяй сінявокай,
Машына сумавала ў гаражы,
Я зазірнуў у царкву каля дарогі,
Той, на крыжы, упрошваў: «Не грашы!
Слязьмі растопіш лёд сваёй душы».
- Увесну празвінелі капяжы,
Мяне правіна страсянула токам.
Іду з павіннай. Ты частуеш сокам.
Бярозавік нясеш у гладышы,
Ідзеш і прыгажэеш з кожным крокам,
Увесну адзвінелі капяжы.
- Спатканне летам у лугавой цішы,
Вольны казак — ад школы і ўрокаў,
Валошкаў сінь ля жытняе мяжы,
На сцежцы мітусяцца мурашы,
Зноў да мяне ідзеш ты лёгкім крокам,
Кахаю. Спадзяюся. Адкажы!
0
0
0
0
0
0
Стартуе продаж новай кнігі для дзяцей ад Андрэя Скурко
 4
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Стала вядома, якую групу крыві найбольш любяць кляшчы
 1
Як прэм'ера Галоўчанку адправілі ў Егіпет эканом-класам
 3
Надзея Ермакова ездзіць на аўтобусе: У спіну не плююць, але аднойчы з Ярмошынай пераблыталі
 5
«Не атрымліваю ні цэнта за працу ў Радзе БНР». Інтэрв'ю з Івонкай Сурвілай, якая з'ехала з Беларусі яшчэ 80 гадоў таму
 2
Чаму Шольц пасмяяўся на пытанні пра «Таўрусы»
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера