Як зрабіць першае спатканне лепшым
Адзінокія, незанятыя, вольныя — назавіце іх як хочаце — мараць выйсці з зачараванага кола бясконцых спатканняў з патэнцыйнымі партнёрамі, але неяк неўсвядомлена ператвараюць пабудову інтымнай сувязі ў цяжкую працу. І гэтым адно адпалохваюць другую палоўку. Гэтым разам мы раскажам пра пашыраныя памылкі пры першым сустрэчы, і як тыя памылкі выправіць. Парады для тых, каму надакучылі адвечныя першыя спатканні.
Мы засяроджваемся на пошуках Аднаго-Адзінага (Адной-Адзінай), адпрэчваем патэнцыйных прэтэндэнтаў праз другасныя прычыны, і маем схільнасць разрываць кантакт пры першай узніклай праблеме. Што рабіць? Не патурайце міжвольнаму імпульсу знайсці ў новым партнёру заганы, хібы і хібкі. Можна ж глянуць на паўпустую шклянку інакш: адзначыць сабе перавагі і вартасці чалавека і знайсці ў іх патэнцыял для працягу.Памылка № 1. Пошук прынца (прынцэсы).
шмат у якіх выпадках вымушае чалавека наносіць заўчасны, папераджальны ўдар. Памятайце! Каханне – гэта не бокс!Памылка 2. Разрыў сувязі без усякай прычыны. Боязь быць адрынутым
Памылка 3. Пустыя чаканні.Падчас першых спатканняў людзі, настроеныя сур'ёзна, часцяком унікаюць тлумачэнняў, чаго яны чакаюць ад будучай рамантычнай сувязі. А потым высвятляецца, што іх партнёр увогуле хацеў лёгкага флірту. Усё гэта вядзе да балючых перажыванняў. Таму не саромцеся пра рэчы, важныя для вас, сказаць ужо на першым спатканні. Прыгадайце (хаця б нацямкам) пра вашы каштоўнасці, пра вашы чаканні ад сувязі — у большасці выпадкаў вас зразумеюць. Памятайце, гутарка — надзейны шлях высветліць ужо на першым спатканні, ці супадаюць вашыя чаканні з чаканнямі іншага чалавека.
Памылка 4. Адсутнасць пазітыўнай энергіі ды ініцыятывы.Выйдзіце з дому, такі, якім вы ёсць — вы не машына для спатканняў. Вылічыце наперад атмасферу спаткання (уважлівае слуханне адзін аднаго, весялосць і да т.п) і падумайце, што вы будзеце рабіць, каб стварыць яе. Каб стварыць шчырасць, якая ўрэшце прывядзе да глыбокага знаёмства з чалавекам, хтосьці з дваіх павінен узяць ініцыятыву на сябе. Чаму б не вы?
Памылка 5 — Параўнанне з мінулымі партнёрамі.На першае спатканне мы нясем усю сваю крыўду, усе пралікі мінулага, уключаючы ўспаміны пра нашых былых, якія расчаравалі, кінулі і г.д. Мы сядаем насупраць новага чалавека і глядзім на яго праз фільтр мінулага, вачыма вечна пакрыўджанага. Жывіце цяпершчынай! Можна ж адолець чорную паласу. І спярша паспрабуйце паставіцца да чалавека, які сядзіць насупраць вас, так, як бы вы хацелі, каб ён абышоўся з вамі. Паверце, гэтая пачвара, няшчаснае каханне, не палюе асабіста на вас!
0
0
0
0
0
0
Памятаеце беларускую афіцыянтку, якая стала жонкай шэйха з Дубая? Вось як склалася жыццё герояў гэтай казкі
 39
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Стала вядома, якую групу крыві найбольш любяць кляшчы
 1
Як прэм'ера Галоўчанку адправілі ў Егіпет эканом-класам
 3
Надзея Ермакова ездзіць на аўтобусе: У спіну не плююць, але аднойчы з Ярмошынай пераблыталі
 5
«Не атрымліваю ні цэнта за працу ў Радзе БНР». Інтэрв'ю з Івонкай Сурвілай, якая з'ехала з Беларусі яшчэ 80 гадоў таму
 2
Чаму Шольц пасмяяўся на пытанні пра «Таўрусы»
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера