Знайсці
06.12.2010 / 17:293РусŁacБел

Часопіс «Спадчына» хоча назад стаць дзяржаўным

Такім чынам рэдактары спадзяюцца аднавіць яго выхад.

Такім чынам рэдактары спадзяюцца аднавіць яго выхад.

Пасьля амаль гадавога перапынку хоча аднавіць рэгулярны выхад адно з самых папулярных беларускіх гістарычных пэрыядычных выданьняў — часопіс «Спадчына». Пра гэта паведаміў галоўны рэдактар часопіса Аляксей Хадыка.

Адна зь нямногіх вольных трыбунаў для гуманітарыяў — часопіс «Спадчына» — летась апынулася пад пагрозаю зьнікненьня. Фінансавыя праблемы не дазволілі выдаваць часопіс рэгулярна: у 2009-м «Спадчына» выйшла да чытачоў толькі адзін раз,

да канца 2010-га рэдакцыя абяцае выдаць таксама адзіны сёлетні нумар.

З наступнага ж году ранейшая пэрыядычнасьць часопіса адновіцца, — кажа галоўны рэдактар Аляксей Хадыка:

«Я меў сустрэчу, абмяркоўваючы гэтую праблему, зь міністрам культуры Паўлам Латушкам. Ён прапанаваў скласьці да яго адпаведны ліст пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. І тады будзе разгледжана пытаньне пра тое, што „Спадчына“ будзе перарэгістравана, але будзе яна перарэгістравана як часопіс напалову недзяржаўны, гэта значыць — па-ранейшаму заснавальнікам будзе цэнтар „Супольнасьць“, і напалову заяўлены якой-небудзь структурай Міністэрства культуры».

Спадар Хадыка зазначыў пры гэтым, што непасрэднай фінансавай дапамогі ад дзяржавы «Спадчына» не атрымае і таму захавае незалежнасьць рэдакцыйнае палітыкі. Аднак Хадыка спадзяецца такім чынам атрымаць офіс па льготнай цане і спрыянне для вяртання ў падпісны каталог.

«Мы хочам перайсьці, па-першае, у каляровы фармат. Гэта будзе ўжо нармальны эўрапейскі часопіс нармальнага эўрапейскага фармату», — дзеліцца ён сваімі марамі.

Першы абноўлены нумар выйдзе ў сакавіку.

Ягоная тэма — «Алхімія, гісторыя і навука ў беларускай культуры». Наступныя два будуць прысьвечаныя адпаведна 415-м угодкам Берасьцейскай уніі і памяці гісторыка Паўла Лойкі.

Паводле радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031