Знайсці
14.06.2012 / 11:3123РусŁacБел

Голы Vinsent і п’яныя жаўнеры: сакрэты сцэнаграфіі фільма «Жыве Беларусь» — фоты

Вайсковыя сцэны фільма «Жыве Беларусь» здымаліся на аснове здымкаў фатографа НН Сяргея Гудзіліна.

«Нашай Ніве» сталі вядомы некаторыя падрабязнасці здымкаў польска-беларускага фільма «Жыве Беларусь». Крыніца з творчай групы расказала пра падрабязнасці здымкаў і падрыхтоўку сцэнара фільма.

Вялікая частка ў фільме прысвечана прыгодам галоўнага героя (Vinsent) ў беларускім войску.
Уся сцэнаграфія для гэтых здымкаў рабілася на аснове здымкаў рэпарцёра НН Сяргея Гудзіліна з беларускага войска. Здымкі вывучаліся на этапе падрыхтоўкі фільма працоўнай группай у Міністэрстве культуры Польшчы і на французскім Canal+. Паводле іх пісаўся сцэнар і рабіўся мантаж дэкарацый — для большай натуральнасці беларускіх вайсковых рэалій.

Нагадаем, што гэты першы поўнаметражны мастацкі фільм, які апавядае пра змаганне сучаснай Беларусі за свабоду і незалежнасць.

Маладога рок-музыку Мірона Захарку забіраюць у войска, а гурт трапляе ў чорныя спісы. У войску ён пачынае весці дзённік у інтэрнэце, дзе апісвае дзедаўшчыну і ўмовы службы. Дзённік перарастае ў адкрытае супрацьстаянне з рэжымам.

Фільм «Жыве Беларусь» здымаўся ў лістападзе-снежні 2011 года ў Польшчы. Першы паказ фільма адбыўся на кінакірмашы ў Канах.

Вось трэйлер стужкі:

Фота: Сяргей Гудзілін і Agnieszka Kokowska (WFDIF)

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031