Знайсці
23.02.2018 / 06:316РусŁacБел

Фанаты «Спартака» зладзілі беспарадкі ў Більбаа перад матчам Лігі Еўропы, памёр паліцыянт ФОТЫ

Заўзятары маскоўскага «Спартака» і фанаты «Атлетыка» з Більбаа перад пачаткам матча Лігі Еўропы зладзілі сутыкненні на вуліцах горада. Пазней яны перараслі ўжо ў сутыкненні з паліцэйскімі.

Па папярэдніх дадзеных, пацярпелі тры чалавекі, паліцыя затрымала пяцярых фанатаў «Спартака».

Напярэдадні мясцовыя заўзятары правялі «антыфашысцкае шэсце» з-за прыезду ў горад групы падтрымкі маскоўскай каманды. У акцыі ўдзельнічалі каля 250 чалавек.

Кіраўнік футбольнай лігі Іспаніі Хаўер Тэбас заявіў, што «супраць гвалту ультрас трэба праявіць сілу, нельга здавацца, трэба зрабіць усё магчымае, каб знішчыць яго раз і назаўжды», — сказаў ён.

Акрамя таго, па дадзеных Reuters, паліцэйскі, які браў удзел ва ўціхамірванні заўзятараў, памёр ад сардэчнага прыступу.

У першай сустрэчы 1/16 фіналу Лігі Еўропы, у Маскве, «Спартак» прайграў з лікам 1:3. У Більбао 22 лютага адбылася матч у адказ. «Спартаку» ўдалося перамагчы ў гасцях з лікам 2:1, аднак па выніках двух матчаў у наступны этап прайшоў «Атлетык».

Фота Reuters, EPA, AP, ria.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930