Знайсці
29.03.2018 / 18:49 9

У рэдакцыю «НН» шлюць сэлфі з усёй Беларусі — зацаніце!

Конкурс «Навучы бабулю рабіць сэлфі», які «Наша Ніва» ладзіць з Samsung Galaxy A8|A8+, працягваецца! З кожным тыднем нам прыходзіць усё больш сэлфі ад бабуль і дзядуль з усёй краіны. Канкурэнцыя на галоўныя прызы ўзмацняецца!

Знаёмім вас з чарговай пяцёркай прэтэндэнтаў на смартфоны Samsung Galaxy A8 і Samsung Galaxy A8+. Унукі ўжо навучылі іх фатаграфавацца на мабільныя тэлефоны, уключайцеся і вы!

Даша Брунько распавяла нам, што працэс навучання бабулі Алы і дзядулі Аляксандра Піталенкаў з Мінска стаў для іх сям’і сапраўднай захапляльнай падзеяй: «Яны такія харызматычныя, што, калі б былі акцёрамі, абавязкова атрымалі б «Оскар»». Цікава, што дзядуля Дашы ўсё жыццё быў заўзятым фатографам: ужо ў пачатку 1970-х гадоў ён самастойна рабіў каляровыя здымкі. Здорава, што цяпер, дзякуючы ўнукам, ён умее здымаць і на мабільны тэлефон. «Засталося адкрыць для іх свет інтэрнэту», — ставіць задачы на бліжэйшую будучыню Дар’я.

67-гадовай Ірыне Лукіной са Слоніма на 8 сакавіка сваякі прэзентавалі сэлфі-палку. Яна толькі пачала вучыцца фотамайстэрству, але ўжо запоўніла свой профіль у інстаграме. Так пасля сыходу на пенсію Ірына лёгка перакваліфікавалася з выхавальніцы ў інста-блогерку.

А гэта — Зінаіда Уладзіміраўна Шабайлава са сваімі блізкімі. На фоне вёскі Ржавец, што на Магілёўшчыне. Жанчына ўсё жыццё размаўляе па-беларуску і вучыла роднай мове дзяцей: амаль 30 год яна адпрацавала настаўніцай у вясковай школе. Як і любая бабуля, чакае ад унукаў праўнукаў. «Над гэтым мне трэба папрацаваць», — кажа адзін з яе ўнукаў Міхаіл Нарынкевіч.

Таццяне Мікалаеўне Куўшынавай так спадабалася вучыцца рабіць сэлфі, што яе ўнуку пасля было нават цяжка з усіх фотаздымкаў абраць найлепшы, конкурсны. Але ў выніку выбар спыніўся на гэтым, дзе яна разам з чатырма юнымі членамі іх сям’і. Таццяне Мікалаеўне хутка споўніцца 65 год, усё жыццё яна працавала ў Інстытуце біяарганічнай хіміі Акадэміі навук. А на пенсіі не можа без свайго ўтульнага лецішча.

З гэтага сонечнага аўтапартрэта на нас глядзяць Марыя Фёдараўна Азбука і яе ўнучка Наталля. Марыі — 77 год. Яна жыве ў вёсцы Муравейніца пад Калінкавічамі. «Калі мы вучыліся рабіць фота сябе, бабуля дзівілася, войкала і галасіла, але ўсё атрымалася», — расказвае Наталля.

Дарэчы, кветкі на фота — не проста так! Гэта сённяшняе галоўнае захапленне Марыі Фёдараўны. Увесь двор спадарыні Азбукі запоўнены кустоўем, клумбамі, жывой агароджай, а падаконнікі прагінаюцца пад грузам новай расады.

Пра каго з гэтых герояў вы хацелі б пачытаць больш? Пішыце!

А мы нагадваем, што наш конкурс, у якім мы разыгрываем смартфоны Samsung Galaxy A8 і Samsung Galaxy A8+, працягваецца да сярэдзіны мая. Прэтэндаваць на іх можа кожны з вас. І гэта вельмі проста.

Вось тут можна пачытаць усе ўмовы. З нецярпеннем чакаем вашых калектыўных сэлфі з бабулямі і дзядулямі!

Чытайце таксама:

Першая пяцёрка ўдзельнікаў конкурсу «Навучы бабулю рабіць сэлфі»

Другая пяцёрка ўдзельнікаў конкурсу «Навучы бабулю рабіць сэлфі»

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31