Знайсці
09.01.2022 / 19:38РусŁacБел

«Выкарыстаем іншыя сродкі». Расія прапануе НАТА «збіраць манаткі»

Расія пры адсутнасці дамоўленасцяў па гарантыях бяспекі можа звярнуцца да іншых сродкаў для забеспячэння балансу сіл і «застрашвання апанентаў», заявіў у інтэрв'ю ТАСС намеснік міністра замежных спраў Расіі Сяргей Рабкоў.

«Мы будзем вымушаныя пры адсутнасці неабходных і тэрміновых дамоўленасцяў па прававых гарантыях выкарыстаць іншыя сродкі для забеспячэння патрэбнага балансу, калі хочаце, для застрашвання апанента — не ў плане стварэння нейкіх пагроз, а ў плане стрымлівання», — сказаў ён.

НАТА больш не зможа «адціскаць» Расію, такое становішча — у мінулым, заявіў Сяргей Рабкоў.

На думку дыпламата, у сітуацыі, калі НАТА цягам апошніх дзесяцігоддзяў спрабуе «адціснуць» Маскву і перамясціць яе на другія ролі ў міжнароднай палітыцы, вылучаць у яе бок нейкія патрабаванні аб саступках недапушчальна.

«Больш не атрымаецца. Гэта ўсё ў мінулым. І раней не вельмі атрымлівалася, а цяпер гэтаму проста пакладзены канец <…> Так што НАТА трэба збіраць манаткі і адпраўляцца на рубяжы 1997 года», — распавёў Рабкоў.

Нагадаем, апошнім часам Расія патрабуе ад заходніх краін дасягнення «дамоўленасцей па гарантыях бяспекі». Гэта адбываецца на фоне вялікай канцэнтрацыі расійскіх войскаў на мяжы з Украінай, а таксама перамоваў Пуціна з Байдэнам. Сярод асноўных патрабаванняў Расіі — вяртанне ў міжнародныя адносіны сфер уплыву, гарантыі неўключэння Украіны ў склад НАТА, вывад зброі з тэрыторыі усходніх членаў альянсу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031