Знайсці
17.01.2022 / 13:44РусŁacБел

17-гадовага падлетка, які распыліў балончык на вечарынцы падлеткаў, затрымалі. Заведзена крымінальная справа

У выніку інцыдэнту пацярпелі чатыры непаўналетнія дзяўчыны.

16 студзеня ў клубе Crazy Horse падчас вечарынкі хтосьці распыліў пярцовы балончык у натоўпе маладых людзей, пасля чаго збег з месца здарэння.

Аднак хлопца хутка затрымалі. Ім аказаўся 17-гадовы школьнік.

Паведамляецца, што пацярпелі чатыры непаўналетнія дзяўчыны. Яны знаходзяцца ў бальніцы.

Заведзеная крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства) КК. Падчас допыту хлопец так і не змог растлумачыць прычыну свайго ўчынку. Яму можа пагражаць ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Відавочцы: У клубе «Crazy Horse» падчас тусоўкі на сотні чалавек распылілі пярцовы балончык. Ёсць пацярпелыя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930