Знайсці
17.01.2022 / 19:38РусŁacБел

Крыніцы: МЗС прымушае амерыканцаў радыкальна скараціць колькасць штату пры пасольстве, ажно да закрыцця

Як стала вядома «Нашай Ніве», на мінулым тыдні ў беларускім МЗС была сустрэча з пасламі вялікіх заходніх краін, якім даводзілася пазіцыя ўладаў па рэферэндуме. 

Карыстаючыся нагодай, лукашэнкаўскае МЗС выставіла амерыканцам патрабаванне істотна скараціць колькасць персаналу пры дыпламатычнай місіі. Гаворка ідзе пра скарачэнне дзясяткаў людзей. Што праўда, гаворка перадусім пра беларусаў, якія працуюць на пасольства: аналітыкі, перакладчыкі і гэтак далей. 

Пасольства ЗША ў Мінску. Фота з Вікіпедыі

«Застанецца толькі намінальная колькасць персаналу, а ўвогуле ім сказана рыхтавацца да таго, што на дзверы пасольства будзе павешаны замок», — паведаміла крыніца. 

Сама пасол ЗША ў Беларусі Джулі Фішар з моманту свайго прызначэння не была ў Мінску. 

Чытайце таксама: Джулі Фішэр: Мы дапаможам забяспечыць незалежнасць Беларусі на пакаленні наперад

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031