Знайсці
02.02.2022 / 20:32РусŁacБел

Рыхтуецца выхад «Кароткай гісторыі Беларусі» Алеся Краўцэвіча. Наклад абмежаваны замовамі

Журналіст Глеб Лабадзенка паведаміў у Facebook пра тое, што пачынаецца падпіска на ўнікальную кнігу прафесара Алеся Краўцэвіча «Кароткая гісторыя Беларусі».

 

«Галоўная мэта кнігі, каб прачытаўшы 120 старонак і праглядзеўшы 156 ілюстрацый, любы беларус змог уцямна і лагічна за 10 хвілін пераказаць нашу вялікую і слаўную гісторыю, не задумваючыся, сказаць, хто мы і адкуль мы»,

— зазначае Лабадзенка.

Паводле яго,

«новая кніга Алеся Краўцэвіча проста і лагічна раскладае ўсё па палічках. Кніга пачынаецца тым, што першыя людзі з’явіліся на тэрыторыі Беларусі каля 300 тысяч гадоў таму, а заканчваецца атрыманнем незалежнасці Рэспублікай Беларусь. Найноўшая гісторыя ў кнізе адмыслова не закранаецца, бо яна пішацца на нашых вачах».

Атрымаць кнігу можна толькі аформіўшы папярэднюю падпіску. Для гэтага трэба напісаць электронны ліст на адрас [email protected]. Падрабязнасці выдаўцы дашлюць лістом у адказ.

Выхад кнігі плануецца на красавік-май. На цяперашні момант ужо заканчваецца вёрстка кнігі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031