Пяскоў: Лукашэнка і Пуцін не абмяркоўвалі паездку ў Крым
Пуцін і Лукашэнка не абмяркоўвалі магчымую паездку беларускага кіраўніка ў Крым. Пра гэта сёння заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.
Фота: Kremlin.ru
«Не, учора пра гэта гаворка не заходзіла, але ў Аляксандра Лукашэнкі вельмі і вельмі шырокая геаграфія паездак. Сёння ён працуе ва Уладзівастоку на Далёкім Усходзе, таму геаграфія шырокая, будзем спадзявацца, і да Крыма дойдзе чарга», — сказаў Пяскоў журналістам, адказваючы на адпаведнае пытанне.
Пытанне паездкі Лукашэнкі ў Крым узнікла ў канцы лістапада 2021 года, калі той у інтэрв'ю Дзмітрыю Кісялёву заявіў, што ў яго ёсць дамоўленасць з Пуціным пра візіт у Крым, які ён хацеў бы пачаць з Севастопаля.
Аднак пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну тэма была часткова забытая.
0
0
7
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Шрайбман расказаў, што яго злуе ў рускіх
 23
Румынскі клуб падазрае, што замест футбаліста з «Барселоны» гуляе яго брат-блізнюк. Хочуць рабіць тэст ДНК
 5
Былы сілавік затроліў Церцеля: Чаму астатніх кандыдатаў у КР уключылі ў склад экстрэмісцкага фарміравання, а мяне — не?
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера