Знайсці
17.05.2022 / 10:41

На праспект Незалежнасці вернуцца тралейбусы

У Мінску ўпершыню за 20 гадоў вяртаюць тралейбусы на цэнтральную частку праспекта Незалежнасці: ад вакзала да плошчы Якуба Коласа, піша The Village.

З 1 чэрвеня існуючы тралейбусны маршрут №22 (Карастаянавай — Якуба Коласа) падоўжаць да Лошыцы.

Ад плошчы Якуба Коласа тралейбус пойдзе па праспекце Незалежнасці, вуліцы Бабруйскай праз вакзал, вуліцах Свярдлова, Маякоўскага, Ігуменскім тракце, вуліцы Янкі Лучыны і Прушынскіх да дыспетчарскай станцыі «Лошыца-2».

Тралейбусныя правады на праспект вяртаць не сталі, таму частку маршруту — па праспекце Незалежнасці, а таксама па вуліцах Янкі Лучыны і Прушынскіх тралейбусы паедуць на акумулятарах, без «рагоў».

Адначасова з гэтым адмяняюцца два аўтобусныя маршруты №38 «Бабруйская — Карастаянавай» №123 «Лошыца—2 — Плошча Незалежнасці».

Тралейбусны маршрут па галоўным праспекце Мінска існаваў з 1952 года; у момант найбольшай працягласці лініі на тралейбусе №1 можна было праехаць ад вакзала да Усхода і далей па Каліноўскага ў Зялёны Луг. Таксама амаль па ўсёй даўжыні праспекта хадзіў тралейбус №2: ад аэрапорта «Мінск-1» да дыспетчарскай станцыі Каліноўскага.

На ўчастку ад плошчы Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа тралейбусны рух спыніўся ў 2002 годзе: тралейбус №1 замянілі аўтобусам №100, а да 2006 знялі правады і на ўчастку да вуліцы Філімонава.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30