Байдэн напісаў калонку, у якой паабяцаў Украіне сучасную зброю
Газета The New York Times апублікавала калонку прэзідэнта ЗША Джо Байдэна пра тое, што Амерыка будзе і не будзе рабіць ва Украіне.
Фота: АР
Вось ключавыя тэзісы:
- Мэта Амерыкі простая. Мы хочам бачыць дэмакратычную, незалежную, суверэнную і квітнеючую Украіну, здольную абараніцца ад далейшай агрэсіі.
- Мы працягнем пастаўляць Украіне сучаснае ўзбраенне, у тым ліку супрацьтанкавыя ракеты Javelin, зенітныя ракеты Stinger, магутныя артылерыйскія і высокадакладныя ракетныя комплексы, радары, беспілотныя лятальныя апараты, верталёты Мі-17 і боепрыпасы. Мы накіруем яшчэ мільярды долараў у выглядзе фінансавай дапамогі Украіне, як гэта санкцыянавана Кангрэсам.
- Мы не імкнёмся да вайны паміж НАТА і Расіяй. Нягледзячы на тое, што я не згодны са спадаром Пуціным і знаходжу яго дзеянні абуральнымі, Злучаныя Штаты не будуць спрабаваць дамагчыся яго звяржэння ў Маскве.
- Да таго часу, пакуль Злучаныя Штаты або нашы саюзнікі не падвергнуцца нападу, мы не будзем наўпрост удзельнічаць у гэтым канфлікце, ні адпраўляючы амерыканскія войскі ваяваць ва Украіну, ні атакуючы расійскія сілы. Мы не заахвочваем і не дазваляем Украіне наносіць удары за яе межамі.
- Я ведаю, што многія людзі ва ўсім свеце занепакоеныя прымяненнем ядзернай зброі. Цяпер мы не бачым ніякіх прыкмет таго, што ў Расіі ёсць намер прымяніць ядзерную зброю ва Украіне, хаця перыядычнае размахванне ядзернай дубінай само па сабе небяспечнае і надзвычай безадказнае.
- Уладзімір Пуцін не чакаў ад нас такой ступені адзінства. Ён памыляўся. Калі ён чакае, што ў найбліжэйшыя месяцы мы зменім пазіцыю ці ў нашых шэрагах з'явіцца раскол — ён таксама памыляецца.
6
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Гэта было канкрэтнае шкодніцтва». Як бухгалтар ледзь не абанкруціў беларускае кафэ ў Вільні
 5
Польшча вельмі хутка будуе новую дарогу да закрытага пункту пропуску на мяжы з Беларуссю
 7
Частцы Беларусі пагражае замаразак да мінус 10
 2
Без лімузінаў і дыджэяў, але з Годам якасці. Пасля заўвагі Лукашэнкі ў Мінску забаранілі «залішнюю раскошу» на выпускных
«Шміт у адпачынку да 10 мая». Ваяводскі суд Варшавы пракаментаваў уцёкі суддзі ў Беларусь
 3
Лукашэнка плануе быць 9 мая на парадзе ў Маскве
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера