Знайсці
01.06.2022 / 18:54

Польскую школу ў Гродне дарусіфікуюць да канца: польская мова не будзе там выкладацца нават як прадмет

Раней паведамлялася, што гродзенскую польскую школу (СШ № 36) з 2022 года пераводзяць на рускую мову. Але спачатку ўлады паабяцалі, што на польскую мову і літаратуру пакінуць адну гадзіну на тыдзень. Аднак падчас бацькоўскага сходу 19 мая паведамілі, што адменяць і яе. Інфармацыю сайту Hrodna.life пацвердзіла маці вучня польскай школы Наталля Сарока.

Пра адмену апошняй гадзіны польскай мовы і літаратуры паведаміла дырэктар сярэдняй школы № 36 Данута Сурмач. У бацькоў гэтая інфармацыя выклікала «глухую злосць і бяссілле», сказала Hrodna.life маці вучня школы Наталля Сарока.

Па словах Наталлі, бацькі будуць спрабаваць адстаяць права праводзіць заняткі па польскай мове і літаратуры альбо арганізаваць факультатыў.

Пра тое, што з верасня 2022 года ў польскіх школах у Гродне і Ваўкавыску заняткі будуць весці на рускай мове, стала вядома ў красавіку 2022 года.

Кіраўніцтва школы спаслалася на змены ў Кодэксе аб адукацыі. Паводле закона, цяпер у Беларусі выкладанне на мовах нацыянальных меншасцяў не прадугледжваецца. У выніку большасць прадметаў будзе па-руску, па-беларуску — толькі гісторыя Беларусі і частка прадмета «Чалавек і свет», а па-польску — увогуле нічога.

Моўнае пытанне ў польскай школе ўздымалі і раней. Першы раз — у 2012 годзе, калі прапанавалі стварыць асобныя рускамоўныя класы. У 2017 годзе Міністэрства адукацыі Беларусі планавала перавесці частку прадметаў і экзаменаў на дзяржаўныя мовы.

Тады бацькі апелявалі да польска-беларускіх дамоўленасцяў, паводле якіх гэтая школа, пабудаваная за польскія грошы, павінна выкарыстоўвацца толькі для навучання на польскай мове.

У жніўні 1995 года Саюз палякаў Беларусі падпісаў дамову з Гродзенскім гарвыканкамам. У пункце 1.3 гэтага дагавора пазначана, што будынак школы, пабудаваны за грошы польскіх падаткаплатнікаў, павінен выкарыстоўвацца як школа з польскай мовай навучання. Змяніць гэта можна толькі па пагадненні бакоў. На такіх жа ўмовах у 1999 годзе адкрылі школу ў Ваўкавыску. Але гэта мае значэнне толькі тады, калі ў краіне хоць бы трохі да законаў.

Школа ў Ваўкавыску будзе пераведзеная з восені на рускую мову таксама. Таксама ліквідуюцца літоўскія школы ў вёсках Пеляса Воранаўскага і Рымдзюны Астравецкага раёнаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31