Знайсці
04.06.2022 / 18:29

Казахстан зменіць экспартную назву сваёй нафты. Гэта звязана з санкцыямі супраць Расіі

Казахстан зменіць назву сваёй нафты, якая экспартуецца праз марскія парты Расіі, каб дыстанцыявацца ад расійскай нафты, якая трапіла пад санкцыі, паведаміла са спасылкай на крыніцы агенцтва Reuters.

«У сувязі з нядаўнімі значнымі геапалітычнымі зменамі і каб пазбегнуць іх негатыўнага ўплыву на экспарт казахстанскай нафты праз расійскія парты, з чэрвеня 2022 года прымяняецца наступная назва гатунку — KEBCO (Kazakhstan Export Blend Crude Oil)», — цытуе Reuters ліст казахстанскай кампаніі «СНПС-Актобемунайгаз».

Перайменаваньне пацвердзілі яшчэ чатыры крыніцы агенцтва ў нафтавых кампаніях краіны. Паводле іх, змены набудуць моц з панядзелка, 6 чэрвеня.

«Гэта неабходная мера, каб наша нафта не трапіла пад санкцыі, а ў яе назве выразна была ўказаная краіна паходжання ў дакументах. У адваротным выпадку ў нас будуць праблемы з адкрыццём акрэдытываў», — патлумачыла крыніца Reuters.

Каля 20% экспартаванай казахстанскай нафты ідзе транзітам праз расійскія марскія парты.

І хоць яна тэхнічна не падпадае пад заходнія санкцыі, гэтыя пастаўкі неаднаразова памылкова прымалі за расійскія, кажуць казахстанскія нафтатрэйдары.

Да ўвядзення санкцый нафту, вырабленую ў Казахстане, змешвалі з расійскай для атрымання стандартызаваных экспартных гатункаў — Расійскай экспартнай сумесі сырой нафты (REBCO/Urals) і Siberian Light.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31