Знайсці
06.06.2022 / 09:50

Ракетны ўдар РФ па Кіеве, верагодна, быў спробай сарваць пастаўкі заходняй зброі — разведка Брытаніі

Расійская ракетная атака на Кіеў у нядзелю раніцай, імаверна, была спробай сарваць пастаўкі Заходняй вайсковай тэхнікі. Пра гэта гаворыцца ў аглядзе Мінабароны Брытаніі, датаваным панядзелкам, паведамляе «Еўрапейская праўда».

«Раніцай 5 чэрвеня расійскія крылатыя ракеты паветранага базавання Х-101 нанеслі ўдар па чыгуначнай інфраструктуры, верагодна, спрабуючы сарваць пастаўкі Заходняй вайсковай тэхнікі ўкраінскім падраздзяленням на перадавой», — гаворыцца ў аглядзе.

Адносна падзей на Данбасе, выведка Брытаніі адзначае жорсткія баі ў Севераданецку і прасоўванне расійскіх войскаў у Славянск у рамках спроб акружыць украінскія сілы.

Па сітуацыі на моры: пасля страты крэйсера «Масква» ў красавіку расійскія сілы, верагодна, перакінулі на востраў Змяіны ў заходняй частцы Чорнага мора некалькі сродкаў супрацьпаветранай абароны, у тым ліку сістэмы SA-15 і SA-22 (ЗРК Тор і ЗРПК Панцыр — С1. — Рэд.).

Верагодна, гэтая зброя прызначаная для супрацьпаветранай абароны расійскіх вайсковых караблёў, якія дзейнічаюць у раёне вострава Змяіны, адзначаецца ў аглядзе.

Актыўнасць Расіі на востраве Змяіны спрыяе блакадзе ўкраінскага ўзбярэжжа і перашкаджае аднаўленню марскога гандлю, у прыватнасці, экспарту ўкраінскага збожжа, лічыць брытанская разведка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31