Знайсці
06.06.2022 / 21:57РусŁacБел

Байдэн заявіў пра надзвычайную сітуацыю ў ЗША ў галіне электразабеспячэння

Прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн папярэдзіў, што ў краіне складваецца надзвычайнае становішча з-за недастатковай колькасці электрагенерацыйных магутнасцяў. Таму жыхары ЗША могуць сутыкнуцца з перабоямі ў электразабеспячэнні. Пра гэта гаворыцца ў заяве Байдэна, апублікаванай на сайце Белага дома.

«Некалькі фактараў пагражаюць здольнасці Злучаных Штатаў забяспечваць дастатковую вытворчасць электраэнергіі для задавальнення чаканага спажывецкага попыту», — адзначыў прэзідэнт ЗША.

У прыватнасці, гэтыя фактары ўключаюць збоі на энергетычных рынках, выкліканыя ўварваннем Расіі ва Украіну, і экстрэмальныя ўмовы надвор'я, якія ўзмацняюцца кліматычнымі зменамі, адзначыў Байдэн.

«Напрыклад, у некаторых частках краіны засуха ў спалучэнні з перыядамі моцнай спякоты адначасова выклікаюць прагназаваны дэфіцыт электраэнергіі і рэкордны попыт на яе. У выніку Федэральная камісія па рэгуляванні энергетыкі і Паўночнаамерыканская карпарацыя па надзейнасці электразабеспячэння папярэдзілі пра кароткатэрміновыя праблемы з надзейнасцю электраэнергіі ў сваіх нядаўніх летніх ацэнках надзейнасці», — паведаміў прэзідэнт ЗША.

Паводле яго слоў, нават асобныя перабоі ў пастаўках электраэнергіі могуць мець катастрафічныя наступствы для здароўя і эканомікі.

«Такім чынам, надзейная сістэма электразабеспячэння з'яўляецца не толькі асноўнай патрэбай чалавека, але і мае вырашальнае значэнне для нацыянальнай бяспекі і нацыянальнай абароны», — падкрэсліў Байдэн.

Таму для забеспячэння рэсурсаў камунальныя прадпрыемствы і аператары сетак ЗША павінны загадзя планаваць стварэнне новых магутнасцяў ўжо цяпер, каб задаволіць чаканы попыт спажыўцоў, дадаў прэзідэнт ЗША.

Байдэн заявіў, што ЗША плануюць павялічваць выкарыстанне энергіі сонца для электрагенерацыі:

«Электрычнасць, вырабленая з дапамогай сонечнай энергіі, таксама мае вырашальнае значэнне для зніжэння нашай залежнасці ад электрычнасці, вырабленай пры спальванні выкапнёвага паліва, што прыводзіць да змены клімату. Міністэрства абароны прызнала змяненне клімату пагрозай для нашай нацыянальнай бяспекі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
7
Сумна
3
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930