Знайсці
07.06.2022 / 11:23

Расійская вытворчасць свінцу аказалася на мяжы калапсу

Вытворчасць свінцу ў Расіі сутыкнулася з мноствам праблем, якія ставяць галіну на мяжу цяжкага крызісу: санкцыйныя абмежаванні пазбавілі расійскія кампаніі каля паловы рынку збыту, а меры з боку ўрада толькі дабілі рэшткі экспартных магчымасцяў і ўскладнілі пошук альтэрнатыўных пакупнікоў. У выніку склады заводаў стаяць перапоўненыя, кампаніі не ведаюць, куды падзець сыравіну — пад пагрозай аказалася цэлая галіна, сцвярджае «Коммерсант».

Фота: ТАСС

Санкцыі і выкліканыя імі лагістычныя праблемы абрэзалі расійскім прадпрыемствам каля паловы экспарту — толькі на краіны ЕС і Швейцарыю ў 2021 годзе прыпадала 47% экспарту. Сярод «дружалюбных» для Расіі імпарцёраў першае месца па аб'ёмах паставак расійскага свінцу займае Турцыя з доляй у 7,5%, на другім месцы Кітай (4,2%), замыкае тройку Сербія (1,9%), на Беларусь і ААЭ прыпадае па 1,6%, на Тайланд 1,5%.

Усяго ў 2021 годзе Расія адправіла на экспарт 127,3 тысячы тон свінцу на суму $260,2 млн, агульная доля Расіі на рынку ацэньваецца ў 5-6%.

Аднак еўрапейскі рынак адчынены для расійскіх кампаній да 10 ліпеня — менавіта тады ўступае ў сілу забарона на пастаўкі металургічнай прадукцыі з пятага пакета санкцый ЕС. Праўда, рэалізаваць магчымасці кампаніям не дазволіў расійскі ўрад, які ўвёў спецыяльныя экспартныя ліцэнзіі, без якіх пастаўляць свінец за мяжу проста забаронена. Патрабаванне ўведзенае ў перыяд з 16 мая да 15 лістапада 2022 года, улады тлумачаць забарону «пераарыентацыяй працы ва ўсходнім кірунку», а таксама «папярэджаннем дэфіцыту свінцу».

Праблема ў тым, што гэтыя меры прывялі да немагчымасці для расійскіх прадпрыемстваў прадаць свінец: адправіць на экспарт немагчыма, а ўнутранае спажыванне абвалілася з-за крызісу ў аўтамабільнай галіне, якая традыцыйна з'яўлялася найбуйнейшым спажыўцом свінцу. Цяпер склады кампаній перапоўненыя, яны вымушаныя сыходзіць у прастой і скарачаць магутнасці. Гаворка ідзе пра дзясяткі заводаў, сярод якіх буйныя прадпрыемствы — «Разцветмет», «Экарусметал», «Фрэгат», «Аграпрыбор» і УГМК.

Патэнцыйным выхадам з сітуацыі выданне называе наладжванне ўласнай вытворчасці свінцовых акумулятараў, асабліва з улікам таго, што сваёй вытворчасці ў краіне практычна няма (паводле вынікаў 2021 года, Расія імпартавала іх на $594,3 млн), а таксама скупку металу ў дзяржаўны рэзерв.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31