Знайсці
08.06.2022 / 07:55РусŁacБел

У Оршы адбылася масіраваная атака тэлефонных ашуканцаў

6 чэрвеня за суткі ў Оршы было зарэгістравана больш за 20 атак тэлефонных ашуканцаў на пажылых людзей, нанесеная шкода склала 29 000 рублёў, пішуць Народныя навіны Віцебска.

Удалых для махляроў выпадкаў было два.

Днём 6 чэрвеня зламыснікі патэлефанавалі на мабільны тэлефон 76-гадовай пенсіянеркі і паведамілі пра тое, што яе дачка трапіла ў ДТЗ, знаходзіцца ў рэанімацыі і патрэбныя грошы на дарагую аперацыю.

Калі састарэлая жанчына паверыла махлярам, яны паведамілі, што з ёй звяжуцца супрацоўнікі праваахоўных органаў і трэба выконваць усе іх указанні, што жанчына і зрабіла. У выніку бабуля перадала ашуканцам больш за 7 800 рублёў.

Увечары таго ж дня 72-гадовай жыхарцы райцэнтра патэлефанавала жанчына і прадставілася яе ўнучкай. Яна паведаміла, што трапіла ў ДТЗ, у якім загінуў чалавек. Для таго, каб яе не прыцягнулі да крымінальнай адказнасці, яна папрасіла перадаць грошы следчаму.

Пенсіянерка пагадзілася. Пасля чаго на мабільны тэлефон яе мужа патэлефанаваў мужчына, які прадставіўся супрацоўнікам праваахоўных органаў. Да прыезду кур'ера «праваахоўнік» быў на сувязі. У выніку жанчына пазбавілася ўсіх сваіх зберажэнняў — больш за 21 000 рублёў.

Па гэтых фактах Следчым камітэтам заведзеныя крымінальныя справы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031