Знайсці
15.06.2022 / 14:53РусŁacБел

Прэзідэнт Казахстана: Расія — наш саюзнік, але мы не будзем парушаць санкцыі

Казахстан будзе выконваць усе абмежаванні, якія сусветная супольнасць наклала на Расію, хоць праца з Масквой працягнецца, паведаміў прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў у інтэрв'ю тэлеканалу «Россия 24», піша «РБК».

«Санкцыі ёсць санкцыі, мы не павінны іх парушаць, тым больш, мы атрымліваем паведамленні ў дачыненні таго, што ў выпадку парушэння санкцый будуць накладзеныя так званыя другасныя санкцыі з боку Захаду ў дачыненні да нашай эканомікі», — патлумачыў ён.

Разам з тым «Казахстан ні ў якім разе не адмаўляецца ад сваіх саюзніцкіх абавязацельстваў». «Гэта было б няправільна, гэта было б, у рэшце рэшт, неапраўдана з пункту гледжання перспектывы», — сцвярджае Такаеў.

Паводле яго слоў, Казахстан сёння ўзаемадзейнічае з расійскім урадам «у пачашчаным рытме» і спрабуе выбудаваць фармат узаемадзеяння, які не прадугледжвае парушэння санкцыйнага рэжыму. «Ідзе вельмі складаная, далікатная праца, якую я мог бы назваць праходжаннем паміж Сцылай і Харыбдай… Сітуацыя ўнікальная. Ніхто не мог чакаць, што мы будзем жыць менавіта ў гэтай рэальнасці», — канстатаваў палітык.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031