Знайсці
18.06.2022 / 10:07РусŁacБел

Меркель заявіла аб гатоўнасці стаць пасярэдніцай паміж Масквой і Кіевам

Былая канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель не выключае, што ў будучыні выступіць у ролі пасярэдніка ў мірным урэгуляванні канфлікту паміж Расіяй і Украінай.

Пра гэта яна распавяла ў інтэрв'ю RedaktionsNetzwerk Deutschland (RND), але ўдакладніла, што проста цяпер гэтая тэма не абмяркоўваецца.

Па словах Меркель, да свайго сыходу з палітыкі ў 2021 года яна спрабавала прадухіліць украінскі крызіс, але не атрымала поспех у гэтым. «З аднаго боку, Пуцін больш не быў гатовы да саміту ў нармандскім фармаце. З іншага боку, я не атрымала поспех у тым, каб стварыць дадатковы дыскусійны фармат для Расіі і Еўропы аб парадку еўрапейскай бяспекі паралельна з нармандскім фарматам», — сказала яна.

Пры гэтым Меркель не думае, што Крэмль чакаў яе сыходу з пасады канцлера ФРГ, каб пачаць вайну ва Украіне. Яе адстаўка магла быць адным з фактараў нароўні з «выбарамі ў Францыі, вывадам войскаў з Афганістана, стагнацыі ў рэалізацыі Мінскіх пагадненняў», мяркуе былая федэральная канцлерка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031