Знайсці
21.06.2022 / 08:44РусŁacБел

У акупаванай Херсонскай вобласці анансавалі рэферэндум аб уваходжанні ў склад Расіі

Рэферэндум па ўваходжанні Херсонскай вобласці ў склад Расіі запланаваны на восень. Цяпер ідзе актыўная падрыхтоўка да яго.

Пра гэта РІА «Навіны» заявіў прызначаны акупацыйнымі расійскімі войскамі намеснік кіраўніка адміністрацыі рэгіёна Кірыл Страмавусаў.

«Рэферэндум пройдзе ў гэтым годзе. Плануецца на восень», — заявіў Стрэмавусаў, аднак дакладную дату не назваў.

«Пасля рэферэндуму мы станем паўнавартасным суб'ектам Расійскай Федэрацыі. Застаецца зусім няшмат часу, каб мы адчулі сябе паўнавартаснымі грамадзянамі вялікай краіны Расіі. Мы ідзём па шляху Крыма», — заявіў прадстаўнік «новых уладаў» Херсонскай вобласці.

Расійскія войскі ўвайшлі ў Херсон 2 сакавіка 2022 года. Херсон — адзіны абласны цэнтр, якія расійскія войскі здолелі акупаваць. Мясцовыя жыхары неаднаразова выходзілі на акцыі пратэсту супраць расійскай акупацыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
22
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031