Знайсці
22.06.2022 / 20:01

Пасол Украіны ў Германіі збіраецца прасіць прабачэння перад канцлерам Шольцам за параўнанне з лівернай каўбасой

Пасол Украіны ў Германіі Андрэй Мельнік хоча папрасіць прабачэння ў федэральнага канцлера Олафа Шольца за сваю колішнюю скандальную заяву пра «ліверную каўбасу». Пра гэта ён сказаў выданню Bild, паведамляе «Украінская праўда».

Андрэй Мельнік

«Гэта заява, пра якую я пасля пэўнага часу, вядома, шкадую. Я асабіста папрашу ў яго прабачэння», — сказаў Мельнік. Пасол дадаў, што ягоная заява была «дыпламатычна недарэчнай» і «абразіла многіх людзей не толькі ў Германіі».

У пачатку мая Мельнік раскрытыкаваў адмову Шольца ад візіту ў Кіеў у знак пратэсту ад таго, што перад гэтым украінцы адмовіліся прыняць у сябе федэральнага прэзідэнта Франка-Вальтэра Штайнмаера.

«Строіць з сябе пакрыўджаную ліверную каўбасу — гучыць не вельмі па-дзяржаўнаму… Гаворка ідзе пра вельмі жорсткую вайну на знішчэнне з часоў нападу нацыстаў на Украіне, гэта не дзіцячы садок», — працытавалі тады Мельніка нямецкія выданні.

У нямецкай мове выраз «пакрыўджаная ліверная каўбаса» ўжываецца для абазначэння людзей, якія строяць з сябе пакрыўджаных без якой-небудзь важкай на тое прычыны.

Звычайна за такімі недыпламатычнымі выказваннямі дыпламатаў на адрас кіраўніцтва краін, у якіх яны прадстаўляюць сваю дзяржаву, ідуць ноты пратэсту і іншыя меры ўздзеяння, але ўлічваючы агульны кантэкст нямецкае кіраўніцтва не стала з гэтага раздзьмуваць вялікі скандал.

Цяпер жа сітуацыя ўвогуле змянілася. Шольц нядаўна прыязджаў у Кіеў разам з лідарамі Францыі, Італіі і Румыніі. Ён афіцыйна заявіў пра падтрымку надання Украіне статусу кандыдата на ўступленне ў ЕС, а таксама паабяцаў далейшую вайсковую дапамогу ў барацьбе з расійскім уварваннем.

Украіна таксама пачала нарэшце атрымліваць ад Германіі цяжкое ўзбраенне, такое як самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі Panzerhaubitze 2000. 

Чытайце таксама:

Пасол Украіны ў Германіі назваў канцлера Шольца «пакрыўджанай лівернай каўбасой»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31