Пад Мінскам з'явіліся гіганцкія іспанскія смаўжы
Фота гэтых нетыповых для нашых мясцін смаўжоў даслалі падпісчыкі тэлеграм-канала інфармагенцтва «Мінск-Навіны». Раней гэтых незвычайных малюскаў бачылі ў маскоўскіх парках.
Эксперты заклікаюць не чапаць гіганцкіх смаўжоў рукамі. Нягледзячы на тое, што гэтыя малюскі напрамую чалавеку не шкодныя, яны могуць пераносіць розныя хваробы.
Даўжыня малюскаў, як паведамляецца, можа дасягаць 15 сантыметраў. Яны ўяўляюць небяспеку для экалогіі рэгіёна, бо добра размнажаюцца. Найлепшы спосаб пазбавіцца ад няпрошаных «гасцей» — апрацаваць тэрыторыю спецыяльным растворам.
Ёсць версія, што смаўжоў маглі завезці ў Расію з поўдня Еўропы разам з пасадачным матэрыялам або трапічнай садавінай. Да нас яны, відаць, патрапілі ўжо адтуль.
3
8
2
21
3
5
Каментары
00
Xaliera na ix rudyja xvasty/адказаць/04.08.2022
Па мойму два гады таму іх ужо многа было, кілбасак гэтых
01
Месье Матьё /адказаць/04.08.2022
Пусьціць іх на элітную паэльлю, і справе канец. Хто там разьбярэ, ці то крэветка, ці то лобстер, ці што якое іншае ? Тым больш у нашых краёх, без экспертаў... Паэльля элітная, у ёй усё можа быць... А пад узьдзеяньнем якаснай рэклямы - сусьветным брэндам зробіцца. "Паэльля-эліт", запомніце назву !
01
Очень трудные примеры! Тяжело решать. Попроще пжлста/адказаць/04.08.2022
В какой школе вас беларусому учили?! Сь сь сь откуда это?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Яна Латушка пра сваю маці, якая выйшла замуж за Рыжанкова: «Пра крымінальную справу яна сказала, што гэта мае праблемы»
 5
Вызначыўся першы фіналіст Лігі чэмпіёнаў
 1
Хто такія скуфы і ці жывуць яны ў Беларусі?
 12
Еўрасаюз рыхтуе больш суровыя санкцыі супраць Беларусі, але для калію могуць зрабіць выключэнне
 17
Пачалася раптоўная праверка гатоўнасці сіл і сродкаў носьбітаў тактычнай ядзернай зброі
 5
Качанава сустрэлася з Марынай Васілеўскай і не ўпусціла магчымасці лішні раз працытаваць Лукашэнку
 12
«Бычыныя пенісы ў Беларусі знайсці нерэальна». Уладальнікі шасці сабак зрабілі бізнэс на сабачых ласунках
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера