Знайсці
09.08.2022 / 08:3412РусŁacБел

Зяленскі заклікаў краіны Захаду забараніць уезд для ўсіх расіян

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што заходнім краінам варта закрыць уезд для ўсіх расіян і выслаць тых, якія ўжо прыбылі, каб процідзейнічаць вайне.

Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв'ю газеце The Washington Post.

«Расіяне павінны жыць у сваім свеце да таго часу, пакуль не зменяць сваю філасофію», — заявіў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны лічыць, што забараніць уезд у заходнія краіны трэба нават тым расіянам, хто з'ехаў з краіны і выступіў супраць дзеянняў уладаў: «Якія б ні былі рускія… хай едуць у Расію». На думку Зяленскага, адказнасць за пачатак вайны нясе ўсё насельніцтва Расіі.

«Насельніцтва абрала гэтую ўладу і не змагаецца з ёй, не спрачаецца з ёй, не крычыць на яе. Ідзіце і жывіце там. Толькі так можна паўплываць на Пуціна», — сказаў ён.

Ён адзначыў, што закрыццё межаў стане «самай важнай санкцыяй» — хоць бы на год. Таксама важнай санкцыяй стане поўнае эмбарга на закупкі расійскіх энерганосьбітаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
18
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
09.08.2022
Игорь , О, придумал слоган для рекламы! Купил паспорт Сент-Китс и Невис и ты не москаль!
1
Алекс/адказаць/
09.08.2022
Согласен не выдавать русским туристические визы и повыгончть тех, кто поддерживает войну. Но если человек уехал из рашки, потому что осудил действия кремля и ему грозит тюрьма? Его нужно отдать в лапы путину?
4
Бондар/адказаць/
09.08.2022
Маразм
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031