Знайсці
13.08.2022 / 19:41 1

Аўстрыйскае СМІ паведаміла аб ДТЗ у Вене нібыта з удзелам пʼяных украінскіх дыпламатаў

У цэнтры Вены адбылося ДТЗ з удзелам нібыта ўкраінскіх дыпламатаў — іх аўто пратараніла аўтамабіль нямецкіх турыстаў, якія спыніліся на чырвонае святло. Пра гэта піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на выданне Kronen Zeitung.

ДТЗ адбылося ў пятніцу раніцай на вуліцы Рынгштрасэ. Па словах відавочцаў, да прыезду паліцыі ў машыне віноўніка аварыі адбылася змена вадзіцеля. 

Аднак хутка аўто спынілі. 39-гадовы вадзіцель ад алкатэста адмовіўся. 33-гадовы пасажыр, які, паводле слоў сведкаў, спачатку быў за рулём аўтамабіля, пагадзіўся на праверку, якая паказала вынік у 2,32 праміле.

У выніку ДТЗ лёгкія траўмы атрымалі трэці пасажыр аўтамабіля, вінаватага ў ДТЗ, а таксама 23-гадовы вадзіцель і трое яго пасажыраў (23, 27 і 27 гадоў) іншага аўто.

«Супрацоўніцтва з праваахоўнікамі было абмежаваным. І нядзіўна: як стала вядома Kronen з інсайдэрскіх колаў, гэтыя мужчыны высокапастаўленыя дыпламаты ўкраінскага пасольства» — адзначае выданне.

Афіцыйна ў паліцыі Вены пацвярджаюць толькі тое, што кіроўца аўтамабіля-вінаватага ў аварыі сапраўды быў пʼяны.

«Калі пасольства Украіны ў Вене па ўласным жаданні не здыме з падазраваных дыпламатычную недатыкальнасць, то пʼяны дэбош застанецца юрыдычна беспакараным» — піша Kronen Zeitung.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ия / адказаць
13.08.2022
Гнать в шею таких дипломатов. Опозорили Украину. Алкаши безмозглые
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31