Знайсці
16.08.2022 / 08:25

У «ДНР» агучылі абвінавачанне яшчэ пяцярым іншаземцам. Траім з іх пагражае смяротнае пакаранне

15 жніўня ў судзе так званай «ДНР» пачаўся разгляд справы яшчэ пяцярых замежных грамадзян, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў баявых дзеяннях на баку Украіны.

Фота: dan-news.info

Грамадзян Швецыі, Харватыі і Вялікабрытаніі — Матыяса Густаўсана, Вэкаслава Прэбега і Джона Хардынга — абвінавачваюць ва ўдзеле ў якасці наймітаў «у ваенных дзеяннях і навучані для гвалтоўнага захопу ўлады». Ім пагражае смяротнае пакаранне.

Яшчэ двум грамадзянам Вялікай Брытаніі — Эндру Хілу і Дылану Хілі — прад’явілі абвінавачанні ва ўдзеле ў ваенных дзеяннях і ў вярбоўцы наймітаў адпаведна.

Згодна з Крымінальным кодэксам самаабвешчанай «ДНР», Хілу пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі. Хілі — да васьмі.

Ніхто з замежнікаў не пагадзіўся з агучанымі абвінавачваннямі.

Наступнае пасяджэнне адбудзецца ў кастрычніку.

9 чэрвеня так званы «вярхоўны суд» самаабвешчанай «ДНР» асудзіў грамадзян Вялікабрытаніі Шона Пінэра і Эйдэна Эсліна і грамадзяніна Марока Саадуна Брагіма на смерць. Яны служылі ў 36-й асобнай брыгадзе марской пяхоты Узброеных сіл Украіны і былі ўзятыя ў палон у Марыупалі. Усе трое пераехалі ва Украіну задоўга да пачатку расійскага ўварвання і ўжо некалькі гадоў служылі ў марской пяхоце УСУ на кантракце, нагадвае «Радыё Свабода».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30