Знайсці
06.09.2022 / 17:185РусŁacБел

У ініцыятыве Васкрасенскага патлумачылі, каго з палітвязняў адносяць да экстрэмістаў

На нарадзе 6 верасня Аляксандр Лукашэнка загаварыў пра амністыю. Адпаведны ўказ рыхтуе Міністэрства ўнутраных спраў супольна з Вярхоўным судом і Генпракуратурай. Лукашэнка асобна адзначыў, што «бандыты і экстрэмісты» пад амністыю падпасці не павінны. Каго ж адносяць да экстрэмістаў, а каго не?

Сярод знакавых беларускіх палітвязняў — Марыя Калеснікава, паплечніца Святланы Ціханоўскай і Віктара Бабарыкі. Фота AP via Sputnik

Раней за гэтую тэму адказвала ініцыятыва Юрыя Васкрасенскага. Наколькі стала вядома «Нашай Ніве», цяпер яны прапануюць амністыю для асуджаных па выніках падзей 2020-га года ў фармулёўцы «за выключэннем асуджаных па экстрэмісцкіх артыкулах, а таксама уключаных у спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Якія ж артыкулы там называюць «экстрэмісцкімі»? Ад асоб з кола Юрыя Васкрасенскага «Нашай Ніве» стала вядома, што ў іх ініцыятыве як такія разглядаюць наступныя артыкулы: заклікі да незаконнага захопу ўлады, гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу, публічнае апраўданне тэрарызму, гвалт у дачыненні да службовых асоб, распаўсюджванне персанальных даных, публічныя заклікі да санкцый, распраў, падпалаў, гвалту і ажыццяўленне падобных актаў.

Выглядае, што ў выпадку такога падзелу на свабодзе не выйдуць палечніца Святланы Ціханоўскай і Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава, блогер Сяргей Ціханоўскі, палітык Мікола Статкевіч ды іншыя вядомыя лідары руху за свабодныя выбары. Зрэшты, не выключана, што пытанне маштабу амністыі яшчэ рашаецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
56
0
антисвета/адказаць/
06.09.2022
спадарства, чаму вы адразу думаеце, што вызваляць палітычных? рэпрэсіі не спыняюцца. таму могуць вызваліць непалітычных, каб асвабадзіць месца ў турмах пад чарговыя пасадкі палітычных.
такія ліхія часы, што на добрае думаць не выпадае (
0
антисвета/адказаць/
06.09.2022
колькі ўжо гэтая ініцыятыва Васкрасенскага існуе? яны што-небудзь зрабілі за гэты час? ну акром таго, што Васкрасенскі нядаўна сям'ю добра за мяжой адпачыў. а існуюць жа пэўна за дзяржаўныя грошы...
0
•℅®®℅["/адказаць/
06.09.2022
Воскресенский сеет , пашет , источники его доходов ? Если (предположим ) чувак находится на содержании володарки , то , володарка спонсируется из народных денюх.т.е Воскресенский , отдыхая на народные деньги от володарки , оплачивая товары и услуги польской стороны , спонсировал де факто НАТО , ведь Польша входит в НАТО и платит мзду в общак альянса Воскресенский с конторой спонсор натовщины ? зашибись
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031