Знайсці
12.09.2022 / 17:34РусŁacБел

Украінская армія ўвайшла ў Святагорск на Данеччыне

Сілы абароны Украіны на Данеччыне ўвайшлі ў горад Святагорск і праводзяць зачыстку мясцовасці, паведамляе на падставе інфармацыі сваіх крыніц «Украінская праўда».

Афіцыйных паведамленняў Генштаба або Мінабароны пакуль няма, але ў сацсетках ужо з'явіліся фота паднятага на ганку гарадской рады ўкраінскага сцяга, а таксама байца Нацгвардыі Віталя Маркава з надпісам «Мы ў Святагорску».

Гэты горад з насельніцтвам 4000 чалавек на левым беразе ракі Северскі Данец быў захоплены расійскімі войскамі 7 чэрвеня. Ён знаходзіцца за 10 кіламетраў на паўночны захад ад Лімана. Пры гэтым праваслаўная Святагорская лаўра, размешчаная на іншым беразе ракі Северскі Данец, заставалася пад кантролем украінскіх сіл, хоць і пацярпела ад абстрэлаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
54
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930