Знайсці
15.09.2022 / 18:06РусŁacБел

У Мінску запускаецца фастфуд вядомага маскоўскага рэстаратара

У гандлёвым цэнтры GreenCity з'явілася шыльда сеткі фастфуду Free&Co — кадры апублікаваў блогер koko_by. Гэта сетка вядомага маскоўскага рэстаратара. Пра падрабязнасці запуску кропкі ў Мінску даведаўся Realt.by.

«Гэта франшыза расійскага Free&Co — яны дынамічна развіваюцца. Кіраваць рэстаранам хуткага харчавання ў Мінску будуць беларусы. Для іх гэта стартап: гэта не вядомыя рэстаратары. Але, нягледзячы на тое, што яны пачаткоўцы ў грамадскім харчаванні, у іншых сферах гэта досыць дасведчаныя людзі», — расказаў выданню намеснік дырэктара Green City Аляксандр Курач.

Адкрыццё ўстановы чакаецца ў 20-х чыслах верасня.

Сетка Free&Co адкрылася ў Расіі ў 2020 годзе, самі ўстановы таксама вядомыя пад шыльдай Freedog; у Маскве працуе 12 кропак сеткі. Яе заснавальнік — маскоўскі рэстаратар Юрый Левітас, саўладальнік і гендырэктар Black Star Burger. У меню піца, фірмовыя хот-догі, закускі, дэсерты і напоі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
10
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031