Знайсці
23.09.2022 / 14:53 1

За ўдзел у пратэстах затрымалі 19-гадовую алімпіядніцу

Адораную дзяўчыну лукашысты вінавацяць у тым, што яна патрабавала правядзення ў краіне сумленных выбараў.

Фота: сацсетка

Дзяўчыну клічуць Арына Сянюта, ёй 19 гадоў і яна з Мінска. Арына вучылася ў добрай мінскай гімназіі — №29, якая месціцца ў цэнтры горада. Яна была вельмі актыўнай: удзельнічала ў алімпіядах і розных конкурсах, у асноўным па эканоміцы і фінансах. Таксама ладзіла розныя актыўнасці ў гімназіі.

У 2019 годзе яна паступіла на спецыяльнасць «Менеджмент» Эканамічнага факультэта БДУ, выдатна здаўшы ЦТ. Вядома, што па рускай мове яна набрала 99 балаў, а па англійскай — 89 балаў.

Арына падчас студэнцкай імпрэзы. Фота: сацсеткі

Ва ўніверсітэце яна таксама праявіла сябе вельмі актыўна: удзельнічала ў розных студэнцкіх конкурсах і алімпіядах, а таксама была намесніцай кіраўнічкі студсаюза факультэта. А яшчэ куратаркай першакурснікаў сваёй спецыяльнасці ў мінулым навучальным годзе — то-бок, чалавекам, які дапамагае першакурснікам «зарыентавацца» на пачатку навучання.

На мінулую сесію дзяўчына выйшла з сярэднім балам 8,33.

Фота: сацсеткі

Яе затрымалі за ўдзел у маршах за свабодныя выбары і аднаўленне законнасці ў жніўні 2020 года. Ці заведзеная на яе крымінальная справа, дакладна невядома, але ГУБАЗіКаўцы ў допісе хіляць да таго, што так, бо абяцаюць, што «бліжэйшы юбілей яна сустрэне за кратамі».

Чытайце яшчэ:

Затрымалі вядомага трэнера па вольнай барацьбе

Лукашысты дапытвалі праграміста, завязаўшы яму бандану з еўрапейскім сцягам на жаночы манер

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Слава Героям !!! / адказаць
23.09.2022
Конченый лукашенко, конченая его власть, конченные "силовики", конченые чиновники, конченные "судьи" !
У такой страны НЕТ БУДУЩЕГО, от совсем НЕТ !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30