Знайсці
27.09.2022 / 11:57

У Казахстане расказалі, ці будуць выдаваць расійскіх грамадзян

Казахстан будзе выдаваць расійскіх грамадзян толькі ў рамках стандартнай працэдуры — калі яны знаходзяцца ў вышуку. Тых, хто бяжыць ад мабілізацыі, гэта не закране.

Пасля масавага ад'езду расіян, якія бягуць ад мабілізацыі ў суседнія краіны, МУС Казахстана выступіла з тлумачэннем аб тым, ці будуць выдаваць расійскіх грамадзян.

Міністр унутраных спраў Казахстана Марат Ахметжанаў заявіў, што паміж Казахстанам і Расіяй ёсць дамова аб экстрадыцыі, але гэтае пытанне не тычыцца мабілізацыі. «Я кажу пра крымінальныя правапарушэнні, якія зарэгістраваныя, якія санкцыянаваныя і абвешчаныя ў міжнародны вышук. <…> Ваенкаматы, калі будуць шукаць — гэта не з'яўляецца прававой падставай для выдачы», — заявіў міністр.

Акрамя таго, як паведаміў міністр, казахстанскі бок не плануе рабіць больш жорсткімі патрабаванні на мяжы.

З 21 верасня, дня аб'яўлення «частковай» мабілізацыі ў Расіі, у Казахстан заехалі каля 98 тысяч расіян, паведамляе МУС рэспублікі. Але потым выехалі 64 тысячы.

Чытайце таксама:

Такаеў пра наплыў уцекачоў з Расіі: «Мы павінны паклапаціцца пра іх і гарантаваць ім бяспеку»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31