Кіраўнік МЗС Польшчы Рау: НАТА ўступіць у вайну з Расіяй у выпадку ядзернага ўдару па Украіне
Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау ў інтэрв'ю радыёстанцыі RMF FM 29 верасня заявіў, што НАТА можа нанесці няядзерны ўдар па Расіі. Але толькі ў выпадку ядзернага ўдару Расіі па Украіне.
«Да гэтага часу ніхто не разглядаў магчымасці прымянення ядзернай зброі. У такой сітуацыі адказ краін НАТА быў бы, імаверна, такі, як гэта прадставіў шэф Нацыянальнай рады бяспекі ЗША Джэйк Саліван. Гэта прывяло б да няядзернага адказу на тэрыторыі Украіны», — заявіў ён.
Яшчэ раней польскі міністр у інтэрв'ю NBC News заявіў, што краіны Захаду арганізуюць «разбуральны адказ» у выпадку прымянення Расіяй ядзернай зброі, што азначала б пачатак вайны з Расіяй.






Каментары
03
BLR/адказаць29.09.2022
Гэтыя словы, па-першае ускоснага чалавека, па-другое - аб МАГЧЫМЫМ адказе, але зусім не гарантаваным. Пуцін ядзернай зброяй, а мы - было бы добры - куляметамі і аўтаматамі. Думаю Пуціна такі адказ задавальняе, бо сьведчыць пра тое, што НАТА на крок ззаду і крок гэты сьвядомы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка забараніў звальняцца і з'язджаць / Медыцыну зробяць платнай: для каго / Рэакцыя на Азаронка. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 21 верасня
«Усе фонды, якія мы закрылі, сабраць пад адзін дах». Лукашэнка апраўдваўся адносна новай рэзідэнцыі
 18
Памерла дачка беларускай рэжысёркі Дар'і Жук
 3
Ізраіль распрацаваў танк са штучным інтэлектам
 3
Затрымалі беларуса, які нібыта адправіў у бот праўладнага тэлеграм-канала фразу «Жыве Беларусь»
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера