Знайсці
03.10.2022 / 17:30 3

Барысаўская кандуктарка напала на пасажыра за тое, што ў яго не знайшлося дробных манет

У Барысаве кандуктарка напала на пасажыра і стала штурхаць яго нагамі. Відэа інцыдэнту з'явілася ў сацсетках. Па словах відавочцаў, мужчына не змог аплаціць праезд без рэшты: даў 1 рубель замест 80 капеек. У адказ кандуктарка стала штурхаць і абражаць яго.

Кіраўніцтва аўтобуснага парка №3 пацвердзіла гэты факт. Але патлумачыць паводзіны жанчыны яе калегі не могуць: яна пяты дзень не з'яўляецца на працы.

У каментарыі «Мінскай праўдзе» дырэктар аўтобуснага парка №3 Аляксандр Слаек кажа

«Мы ў жаху ад гэтай сітуацыі і просім прабачэння ў пасажыра. Але разабрацца да канца ў сітуацыі пакуль няма магчымасці. Гэтая кандуктарка ўжо пяты дзень не выходзіць на працу і на званкі не адказвае. Цяпер рыхтуюцца дакументы на яе звальненне за прагулы».

Пры гэтым дырэктар адзначыў, што ўсе неабходныя медыцынскія даведкі пры прыёме на працу жанчына прыносіла. Таму сказаць, чаму кандуктарка так сябе ў гэтай сітуацыі паводзіла, складана.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Злобный вожык / адказаць
03.10.2022
Потому что злобу на жизнь свою поганую девать куда-то нужно.
1
Мазаiчная псiхапацiя у маштабах краiны / адказаць
03.10.2022
А гэта вось як раз лукашысцкi мiр:)))
0
Алкадий / адказаць
03.10.2022
Это называется "синдром вахтера". Когда мелкий человечек получает любую минимальную власть и пользуется этим с упоением. Как правило из таких вот в определенных обстоятельствах получаются самые мерзкие палачи и мучители.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30