«Беларуснафта» да канца года пабудуе 33 электразаправачныя станцыі
Пра намер «Беларуснафты» да канца года пабудаваць 33 электразаправачныя станцыі на прэс-канферэнцыі расказаў начальнік упраўлення нафтапрадуктазабеспячэння РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» Юрый Ананчанка, перадае БелТА.
Паводле чыноўніка, на гэты момант у Беларусі працуюць 600 электразаправачных станцый, а да канца года будуць пабудаваныя яшчэ 33.
Цяпер сярод іншага плануецца будаўніцтва двух электразаправак па браслаўскаму кірунку ў раёне Лагойска. Акрамя гэтага, на 2023 годзе запланавана будаўніцтва адной электрастанцыі ў Глыбокім.
Гаворачы аб аўтазаправачных станцыях «Беларуснафты», Юрый Ананчанка адзначыў, што яны размешчаныя па ўсёй тэрыторыі Беларусі. На дадзены момант у кампаніі 575 заправак, А да канца года плануецца ўвесці ў эксплуатацыю яшчэ 6 такіх аб’ектаў.





