Знайсці
08.10.2022 / 08:59РусŁacБел

Запарожская АЭС цалкам абясточаная расійскімі вайскоўцамі

Расійскія войскі цалкам абясточылі Запарожскую атамную электрастанцыю. Сістэмы жыццезабеспячэння АЭС сілкуюцца ад дызель-генератараў. Пра гэта са спасылкай на НАЭК «Энергаатам» перадае «Укрінфарм»

Паводле інфармацыі ўкраінскага «Энергаатама», з-за абстрэлу расійскімі войскамі пашкоджаныя і адключаныя лініі сувязі Запарожскай АЭС з энергасістэмай.

«Сёння ноччу ў 00:59 з-за чарговага абстрэлу расійскімі войскамі была пашкоджаная і адключылася апошняя лінія сувязі з энергасістэмай 750кВ ЗАЭС — Дняпроўская. У выніку адбылося поўнае абясточванне Запарожскай АЭС. У аўтаматычным рэжыме ўключыліся дызель-генератары», — гаворыцца ў паведамленні «Энергаатаму».

У «Энергаатаме» дадаюць, што наяўных запасаў дызельнага паліва для іх працы ў такім рэжыме хопіць на 10 сутак, таму патрабуецца рамонт і аднаўленне працы ліній сувязі ЗАЭС з энергасістэмай.

У кампаніі таксама адзначаюць, што планы ўключэння энергаблокаў ва ўмовах абстрэлаў і пашкоджанні ўсіх ліній нерэальныя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930