Знайсці
26.11.2022 / 17:59

Што паглядзець. «Кароль Талсы» (Tulsa King) — дэбют Сталонэ ў серыялах

Сільвестр Сталонэ, ікона жанру баевікоў, упершыню паспрабаваў сябе ў тэлесерыяле. Гады нагадваюць пра сябе, і замест біцэпсаў Сталонэ цяпер бярэ шармам.

Фота: кадр з афіцыйнага трэйлера

Пасля 25 гадоў зняволення Дуайт Манфрэдзі (Сталонэ) чуе: «Для цябе тут больш нічога не засталося, мы не можам проста перавесці гадзіннік назад». Ён адседзеў свой тэрмін і трымаў язык на замку, каб абараніць сваіх, але на волі даведаўся, што цяпер усім запраўляе маладое пакаленне, піша slantmagazine.com.

У Нью-Ёрку ад Манфрэдзі няма карысці, і таму яго адсылаюць у глухмень — Талсу, штат Аклахома. У гэтым горадзе Дуайт з яго строгімі касцюмамі, бліскучымі сонцаахоўнымі акулярамі і піжонствам выглядае белай варонай.

Тым не менш, ён хутка бярэцца за вырошчванне ў пустынных землях філіяла крымінальнай імперыі. Манфрэдзі сядае ў таксі ў аэрапорце і хутка наймае маладога таксіста сваім уласным кіроўцам, а потым праходзіць у першае прадпрыемства, міма якога яны праязджаюць, і выходзіць адтуль з поўнай кішэняй грошай «на абарону». Ён яшчэ не засяліўся ў гатэль, але ўжо распачаў у Талсе мафіёзны рэкет.

Усё ідзе на дзіва гладка. Сталонэ падпарадкоўвае свет сваім капрызам.

Першыя дзве серыі «Караля Талсы» чапляюць закручаным сюжэтам пра паліцэйскіх і рабаўнікоў, а таксама пра новыя раманы і старыя знаёмствы, што могуць стаць на шляху імперыі Дуайта. Але гэты серыял найбольш захапляе ды і з’яўляецца найбольш смешным у іншыя, не такія насычаныя моманты. Вось Сталонэ ў шаленстве, калі яго атакуе конік, а вось ён раздражняецца, бо спрабуе замовіць таксі. Вы пабачыце таксама Сталонэ ў захапленні, калі ён будзе каштаваць першы за чвэрць стагоддзя ражок марожанага — у турме, як ён патлумачыць, падавалі толькі тырамісу. Гэта сцэны, у якіх сюжэт набывае яркую і вясёлую афарбоўку.

Яшчэ няясна, ці здолее «Кароль Талсы» дарасці да ўзроўню лепшых мафіёзных серыялаў. Але ўжо цяпер можна прадказваць, што гэтае шоу дасць магчымасць правесці час па-каралеўску добра і аматарам камедый, і фанатам крымінальных драм.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 8,4/10

Rotten Tomatoes — 77% (крытыкі), 86% (гледачы)

Чытайце таксама:

Самы недаацэнены серыял года. Чаму варта паглядзець «Раздзяленне», калі вы яго прапусцілі

Куды схадзіць: шалёны гайд па сучасным мастацтве і яшчэ 8 класных івэнтаў для аматараў кіно

«Перыферыйныя прылады» (The Peripheral) — фантастычны серыял ад стваральнікаў «Свету Дзікага Захаду»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28